На «Сірыус-Арэне» ў Сочы працягваецца Кубак Расіі па спартыўнай гімнастыцы з удзелам беларускіх спартсменаў.
У суботу спартсмены вызначалі наймацнейшых у фіналах асобных відаў, мужчыны разыгралі тры камплекты ўзнагарод, жанчыны - два. У вольных практыкаваннях на вышэйшую прыступку пастамента падняўся наш Ягор Шарамкоў, які за сваю праграму зарабіў 14,733 ачка. Амаль на паўбала беларус апярэдзіў алімпійскага чэмпіёна з Расіі Мікіту Нагорнага. Дарэчы, перамогу на Кубку Расіі ў вольных практыкаваннях Шарамкоў атрымлівае другі год запар. Блізкі да п'едэстала сёння быў яшчэ адзін беларускі гімнаст Мікіта Парфяновіч - у практыкаванні на кані наш спартсмен стаў чацвёртым. У апорным скачку ў жанчын беларуска Дар'я Жукоўская заняла сёмае месца.
Кубак Расіі па спартыўнай гімнастыцы ў Сочы завершыцца заўтра. У праграме нядзелі мужчынскія фіналы на брусах, перакладзіне і ў апорным скачку, а таксама жаночыя спаборніцтвы на бервяне і ў вольных практыкаваннях.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах