У Магілёўскай вобласці вызначылі лепшую дзясятку спартсменаў па выніках выступленняў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах у 2024 годзе. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
«Гэта прадстаўнікі розных відаў спорту, параўноўваць вынікі ў якіх складана, таму тут няма размеркавання месцаў з першага па апошняе - усе вартыя і расстаўлены не па сабраным медальным ураджаі, а па алфавіце», - удакладнілі субяседнікі.
У топ-10 увайшлі спартсмены, якія паспяхова выступілі на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах. Сярод іх Барданоўская Ангеліна (веславанне на байдарках і каноэ); Бокій Ігар (плаванне-інваспорт); Бардзілоўская Віялета (скачкі на батуце); Валадзько Сюзана (цяжкая атлетыка); Залаты Яўген (веславанне акадэмічнае); Жылінская Анжэла (самба); Зязюлін Эдуард (цяжкая атлетыка); Каладзінская Ванэса (барацьба вольная); Курачкіна Ірына (барацьба вольная); Шарамкоў Ягор (гімнастыка спартыўная).
Галіна Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах