У 2025 годзе адной з асаблівасцей бюджэту стане пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых улад базавага тэрытарыяльнага ўзроўню. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Эканоміка Беларусі» паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.
«Прадугледжана магчымасць накіравання назапашаных астаткаў раённых бюджэтаў без узгаднення з аблвыканкамамі, калі на пачатак фінансавага года няма пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці па плацяжах у вышэйстаячы бюджэт і па прынятых рэгіёнам даўгавых абавязацельствах, - расшыфраваў новаўвядзенне міністр. - Акрамя таго, уведзена норма, якая абавязвае ўрад пры фарміраванні праекта рэспубліканскага бюджэту на 2026 год планаваць аб'ём датацый рэгіёнам на ўзроўні не ніжэйшым, чым у 2025-м».
Аналагічныя падыходы павінны быць рэалізаваны абласнымі Саветамі дэпутатаў пры зацвярджэнні датацый, якія перадаюцца ў бюджэты базавага ўзроўню. Як лічыць міністр фінансаў, гэта дасць магчымасць захаваць узровень падтрымкі рэгіёнаў незалежна ад іх уласных даходаў.
Юрый Селіверстаў: сёлета на 60% вырасце сума, прадугледжаная на надбаўкі бюджэтнікам
Юрый Селіверстаў: на праграму сямейнага капіталу ў 2025 годзе прадугледжана Br361,1 млн
БЕЛТА