З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2025 года зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах. Так, БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br462,58.
У ведамстве адзначылі, што гэта на 3,3 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, якія дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка 2025 года.
У сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15