RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 6 красавіка ў Магілёве стартуе бясплатны адукацыйны праект «Школа экспарцёра»

З 6 красавіка па 13 мая цэнтр экспарту Магілёўскай вобласці, які функцыянуе на базе ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», дае старт адукацыйнаму праекту «Школа экспарцёра», які прадугледжвае бясплатнае навучанне асновам экспартнай дзейнасці для прадстаўнікоў прадпрымальніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў.

Праграма навучання ўніфікаваная і арыентавана як на ўжо працуючых на міжнародным рынку спецыялістаў, так і на тых, хто толькі пачынае выбудоўваць партнёрскія адносіны з замежнымі кампаніямі.

Асноўнай мэтай адукацыйнага праекта з’яўляецца фарміраванне ў бягучых эканамічных умовах у рэгіянальных прадстаўнікоў прадпрымальніцтва ведаў, неабходных для ажыццяўлення экспартнай дзейнасці.

Навучанне будзе праходзіць у будынку інкубатара малога прадпрымальніцтва (б-р Юбілейны, 21а). Курс працягнецца крыху больш за месяц. Перыядычнасць заняткаў – двойчы на тыдзень. Па заканчэнні навучання слухачы атрымаюць адпаведны сертыфікат.

Для запісу ў вучэбную групу запоўніць анкету можна тут:

https://forms.gle/Swxbh1Ptd559ugqJ8

Даведацца больш можна па тэлефонах:

+375 222 74 61 91

+375 44 582 28 18

+375 29 231 78 40

E-mail:

exportmogilev@mail.ru

agencymogilev@ya.ru

Партнёрамі праекта выступаюць Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Магілёўская мытня, БелДІСС, Бізнес-школа ІПМ, Магілёўскі філіял ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», «Белэксімгарант-Магілёў», Магілёўскі філіял РУП «Белмытнясэрвіс», Эканамічны суд Магілёўскай вобласці, ІМПЗ па Магілёўскай вобласці і РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн».

Ред.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая