У Магілёўскай вобласці за дзесяць месяцаў 2018 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў больш за Br7 668 млн., або ў супастаўных цэнах 103,9% да аналагічнага перыяду 2017-га. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Аб’ём прамысловай вытворчасці горназдабыўной прамысловасці склаў 118,2%, у апрацоўчай прамысловасці – 104,6%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 99,6%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў – 101,3%.
У 7 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб’ём прамысловай вытворчасці за студзень-кастрычнік 2018 года перавысіў узровень дзесяці месяцаў 2017-га. Найбольшы прырост назіраўся ў вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання (на 57,6%), іншых гатовых вырабаў; рамонце, мантажы машын і абсталявання (на 25,9%), вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (на 20,5%), вырабаў з дрэва і паперы; паліграфічнай дзейнасці і тыражаванні запісаных носьбітаў інфармацыі (на 11,7%).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці