Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі і FONBET падпісалі новае пагадненне, у рамках якога букмекерская кампанія стане афіцыйным партнёрам забегу «Першых» у Брэсце, Мінскага паўмарафона і Магілёўскага марафона.
Галоўнай асаблівасцю спартыўных мерапрыемстваў стане дабрачынная ініцыятыва кампаніі FONBET - праграмы «ДаброFON», накіраванай на папулярызацыю масавага спорту, здаровага ладу жыцця, а таксама на падтрымку і павышэнне даступнасці спорту. Кожны зарэгістраваны на забег аўтаматычна становіцца ўдзельнікам добрай акцыі.
Сезон адкрые забег «Першых» у Брэсце 31 мая. Рэгістрацыя ўжо даступна на сайце runin.by. Удзельнікам прапануюцца дыстанцыі 5 км, 10 км і 21 км, а таксама сямейны забег на 1 км.
7 верасня адбудзецца Мінскі паўмарафон - самая масавая бегавая падзея краіны. Партнёры рыхтуюць унікальную праграму мерапрыемстваў, якія пройдуць перад стартам і ў дзень забегу.
Завершыць серыю 28 верасня Магілёўскі марафон. Менавіта тут у 2024 годзе ўпершыню была прадстаўлена дабрачынная праграма «ДаброFON» у Беларусі.
Падрабязная інфармацыя аб маючых адбыцца забегах будзе публікавацца на сайце runin.by, афіцыйных рэсурсах Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»