Рус Бел Eng 中文

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

05.11.2019 - 16:50

Пад Магілёвам у вёсцы Сідаравічы 5 кастрычніка адбылося пахаванне астанкаў невядомага салдата, якія знайшлі ў верасні гэтага года мясцовыя жыхары падчас работ на зямлі. Як расказаў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка, астанкі знаходзіліся неглыбока: на адлегласці 50-60 сантыметраў. Знойдзеныя разам з астанкамі атрыбуты (шлем, каска, зорачка, аловак, фрагменты партупеі і палявой сумкі-планшэта) сведчаць пра тое, што загінулы мог насіць вайсковае званне «малодшы камандзір».

05.11.2019 - 10:04

Сельскі гастранамічны турызм зараджаецца ў вёсцы Каробчына Мсціслаўскага раёна. Ён аб’ядноўвае аграэкасядзібу, малочную падсобную гаспадарку і рамеснікаў.

«Духмяны сад» – дзіўнае месца. Гаспадары сядзібы – муж і жонка: ураджэнец вёскі Каробчына пасля падарожжаў прывёз на радзіму жонку-масквічку. Разам яны ператвараюць у экагастрасад стары дом і ўчастак зямлі над Віхрой.

02.11.2019 - 17:30

У Клімавіцкім раёне 15-гадовы Сяргей Кавалёў выцягнуў з палаючага дома аднавяскоўца. Пажар здарыўся сёння раніцай у аграгарадку Малашкавічы, дзе хлопец пражывае з дзядулем і бабуляй.

01.11.2019 - 10:41

Сімвалічны газавы факел запалілі ўчора ў аграгарадку Горы Краснапольскага раёна. Блакітнае паліва цяпер паступае ў 111 жылых дамоў гэтага населенага пункта.

01.11.2019 - 10:15

Сто гадоў таму, 1 лістапада 1919 года, выйшаў першы нумар газеты «Голос коммуниста». Так называлася выданне, якое сёння вядома ў Магілёўскай вобласці як «Веснік Чэрыкаўшчыны». Дарэчы, газета была і «Соцыялистычнай перамогай», і «Заклікам Ільіча», перш чым здабыла сучасную назву.

30.10.2019 - 13:12

У Горацкім раёне падчас аператыўных праверак падаткавікі выявілі 15 кіроўцаў, якія займаліся нелегальнымі перавозкамі пасажыраў. Пра гэта паведамілі ў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

25.10.2019 - 15:58

Да канца лістапада ў Касцюковіцкім раёне запрацуе новая станцыя абезжалезвання вады. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер Касцюковіцкага УКП «Водаканал» Сяргей Прывалаў.

«Цяпер у раёне працуюць 4 модульныя і 1 стацыянарная ўстаноўка па абезжалезванні. Да канца лістапада мы запусцім пятую модульную станцыю. На сённяшні дзень ужо гатовыя студні і падмурак. Да ўстаноўкі рыхтуецца сама ачышчальная сістэма», – расказаў ён.

24.10.2019 - 09:46

Тэмпературны рэкорд пабіты 23 кастрычніка ў Мсціславе, пра што сведчаць даныя Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Папярэдні максімум у Мсціславе – 11,3 градуса – быў у 2008-м. 23 кастрычніка гэтага года слупок тэрмометра падняўся да плюс 17,4 градуса.

У мінулыя суткі было цёпла таксама ў Бабруйску – плюс 18,1 градуса.

16.10.2019 - 14:43

Новы мост праз Сож у Слаўгарадскім раёне адкрыюць з першымі маразамі. Легкавы транспарт праедзе па новым мосце ад Слаўгарада да Краснаполля ўжо сёлета. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер РУП «Магілёўаўтадар» Барыс Іваноў. Новы мост самы вялікі ў вобласці. Яго даўжыня – 500 метраў.
Гатоўнасць моста складае 95%. У пачатку кастрычніка ён паспяхова прайшоў усе выпрабаванні.

16.10.2019 - 11:37

Найлепшыя праекты, прадстаўленыя сёння ў Быхаве на кірмашы рэгіянальных ініцыятыў для мясцовага развіцця, атрымаюць грантавую падтрымку Еўрасаюза на суму 72 тыс. еўра. Пра гэта расказала старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская.

11.10.2019 - 11:51

Эстафету рэспубліканскай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі» ўслед за паўночна-ўсходнімі раёнамі Магілёўшчыны прымаюць сёння Бялынічы.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама Ірына Бялясава расказала, што цырымонія смутку ў гонар абаронцаў і вызваліцеляў раёна пройдзе на Алеі Герояў у Ліпавым гаі:

11.10.2019 - 08:55

У Быхаўскім раёне стварылі турыстычны веламаршрут, які прывяжуць да мабільнага дадатку. Любы немясцовы турыст зможа свабодна падарожнічаць па раёне без суправаджэння гіда, расказаў дырэктар Фонду развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна Раман Мельнікаў.

10.10.2019 - 10:14

Сёння на пляцоўцы каля мемарыяльнага комплексу «Журботная маці» ў Горках будзе шматлюдна. Паўтары сотні чалавек (кіраўніцтва вобласці і горада, ветэраны, актывісты грамадскіх арганізацый) збяруцца тут падчас патрыятычнай акцыі «У славу агульнай перамогі!».

Падчас цырымоніі крыштальную капсулу напоўняць зямлёй з брацкіх магіл, падзялілася першы сакратар Горацкага раённага камітэта БРСМ Марына Бандык:

09.10.2019 - 10:29

У Быхаўскім раёне ў бягучым годзе рэалізавалі два інвестыцыйныя праекты і далі старт трэцяму. Пра гэта расказаў старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Марціновіч.

Адзін з інвестпраектаў – стварэнне турыстычнага комплексу на беразе Чыгірынскага вадасховішча: альтанкі, шэзлонгі, камфортны адпачынак ля вады ў маляўнічым месцы, домікі ў арэнду. Тут з’явілася два дзясяткі новых працоўных месцаў.

08.10.2019 - 10:50

У Чэрыкаўскім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адкрыўся інфармацыйны цэнтр для моладзі. Яго праца, да якой прыцягнуць валанцёраў, будзе накіравана на пашырэнне доступу сацыяльна не абароненай моладзі да рынку працы, адукацыі і прадпрымальніцтва, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.   

08.10.2019 - 09:00

Зрабіць адукацыю ў рэгіёнах даступнай і якаснай – мэта рэспубліканскага праекта па яго мадэрнізацыі. У межах праекта на перааснашчэнне школ у раёнах Магілёўскай вобласці Міжнародны банк развіцця вылучыў $ 50 млн.

У праграму трапілі два дзясяткі навучальных устаноў. Напрыклад, гімназія ў Глуску. Пасля рэканструкцыі яна стала сапраўдным адукацыйным цэнтрам для ўсяго раёна.

04.10.2019 - 15:54

25-гадовы юбілей адзначае гімназія ў Асіповічах. Гэта адзіная гімназія ў Магілёўскай вобласці, якая мае статус беларускамоўнай.

03.10.2019 - 13:23

У Чавусах на днях афіцыйна адкрылі Ратушны сквер. Раней у гэтага сквера нават не было назвы. Пастаяннымі яго наведвальнікамі былі кампаніі аматараў асацыяльнага ладу жыцця. А зараз гэта новае прываблівае месца адпачынку для маладых сем’яў з дзецьмі.

02.10.2019 - 09:30

У дзень 450-годдзя Дрыбіна жыхар гэтага раёна Аляксандр Байкоў адзначыў 90-годдзе. Легендарнаму трактарысту, Герою Сацыялістычнай Працы прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна».

ТРК "Магілёў"