Архіў навін

Стравы беларускай кухні стануць асноўнымі ў меню удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Хто будзе карміць спартсменаў – высвятлялі на конкурсе кулінарнага прафмайстэрства ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Спаборніцтвы сярод студэнтаў-старшакурснікаў МДУХа праводзяць штогод. У 2019-м конкурс упершыню набыў міжнародны статус: паспаборнічаць у кухарскай справе ў Магілёў прыехалі студэнты Новасібірскага ўніверсітэта кааперацыі.
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адбылося ўрачыстае падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжам і дзяржаўнай аўтаномнай прафесійнай адукацыйнай установай Цюменскай вобласці «Табольскі медыцынскі каледж імя Валодзі Салдатава». Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар Юрый Крывашчокаў і выканальнік абавязкаў дырэктара Ірына Манакова.
Магілёўцы згулялі заключны хатні матч сезона 2018/19. Хакейны клуб «Магілёў» перамог аршанскі «Лакаматыў» у серыі пасляматчавых булітаў. У асноўны час і авертайм супернікі не змаглі трапіць у чужыя вароты. Пераможны буліт рэалізаваў магілёвец Дзяніс Дранькоў.
Устаноўлены юбілейны медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Адпаведны ўказ нумар 134 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі сімвалізуе непарыўныя повязі братэрскай дружбы, духоўнай і культурнай блізкасці. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным гістарычнай для двух народаў даце, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне на пасаду старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Цітка.
Тарыфная стаўка першага разраду ўстаноўлена ў памеры Br36,4. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 1 красавіка 2019 года нумар 214, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў абласным цэнтры 9 красавіка. Прадстаўленне пачнецца ў 17.30 у канцэртнай зале «Магілёў», паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Каля 2 тыс. нумароў у гасцініцах і хостэлах змогуць прыняць турыстаў і заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў, з суб’ектамі гаспадарання падпісаны мемарандум аб стрымліванні тарыфаў на паслугі, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
У фінале ХІІ Рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі беражлівасці каманда Магілёўскай вобласці заваявала чатыры ўзнагароды. У намінацыі «Мастацкая праца па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў» у паднамінацыі «Малюнак» – дыплом ІІІ ступені за работу «Захавай выдатны свет» (Шунькіна Анастасія, навучэнка ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж»);
Бясплатныя экскурсіі па Магілёўскай вобласці пройдуць 13-14 красавіка падчас «Фэсту экскурсаводаў-2019». Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 9 красавіка. Мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 13.00 у культурна-спартыўным цэнтры Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі (вул. Першамайская, 117), паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб назначэнні Леаніда Зайца старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Міхаіла Русага памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Магілёўскай вобласці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года нумар 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце з 1 красавіка нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Міжнародны экіпіровачны і акрэдытацыйны цэнтр II Еўрапейскіх гульняў адкрыўся сёння ў лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Леанід Заяц зойме пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, а Міхаіл Русы будзе накіраваны на пасаду памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці. Адпаведныя рашэнні прыняты сёння Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам па выніках сустрэчы з імі. Чакаецца, што гэтыя рашэнні будуць фармалізаваны ў бліжэйшы час.
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці ўзмацніла кантроль за сельгастэхнікай. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Магаблвыканкама.
Каманда БДСГА стала пераможцай абласнога конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня». Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Індывідуальныя прадпрымальнікі зноў змогуць разлічвацца наяўнай валютай за мяжой. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 29 сакавіка 2019 года нумар 212/5 "Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый", якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым-партале.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 красавіка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Кароцін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Одиннадцатиклассник средней школы №18 Могилева Даниил Шаройкин завоевал золотую медаль X Международного фестиваля инженерной науки и техники I-FEST 2019, который проходил 21-29 марта в Монастире (Тунис).
За студзень-люты 2019 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br73 млн., або 38,5% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі Магілёўскай вобласці. У параўнанні з мінулым годам дадзеныя фінансавыя ўліванні павялічыліся на 14%, або на Br9 млн. у фактычным вылічэнні. Рост паступленняў ад арганізацый склаў 13,7% (Br7,4 млн.), ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 15,7% (Br1,6 млн.).
Сусветны дзень інфармавання аб аўтызме, які з 2007 года адзначаецца ва ўсім свеце 2 красавіка, у Магілёве падтрымаюць акцыяй «Адкрытае сэрца». Яна адбудзецца ў 11.00 у гандлёвым цэнтры «Парк Сіці». Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягненне ўвагі да праблем, з якімі сутыкаюцца сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам. Дарэчы, у нашай вобласці такіх сем’яў 98.
Разведвальная пошукавая экспедыцыя адбылася на рацэ Проня ў Чавускім раёне. Пошукавікі клуба «Віккру» працавалі каля вёсак Скварск, Кузьмінічы і Ужжарь на месцах баёў 290-й, 330-й, 369-й і 385-й стралковых дывізій Чырвонай Арміі ў лістападзе 1943-сакавіку 1944 гадоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.
За 2018 год плацельшчыкі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br151,8 млн. падаткаў і непадатковых плацяжоў, або 12,7% усіх паступленняў. Да ўзроўню мінулага года дадзеныя фінансавыя ўліванні павялічылася на 17,1%, або на Br22,2 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі Магілёўскай вобласці. На 1 студзеня 2019 года ў дадзенай мясцовасці знаходзілася 55,4 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 1,5 тыс. – арганізацыі, 2,1 тыс. – індывідуальныя прадпрымальнікі, 51,8 тыс. – фізічныя асобы.
Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічылася да Br16,9. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 сакавіка 2019 года №197.
Каля тысячы лісцяных дрэў на працягу тыдня высадзяць для стварэння загараджальнай зялёнай зоны на тэрыторыі прылеглай да ЗТАА «Кронаспан ОСБ» і ЗТАА«Омск Карбон Магілёў». У мерапрыемстве бяруць удзел адміністрацыя СЭЗ «Магілёў», гарадская арганізацыя ГА БРСМ, работнікі Вільчыцкага лясніцтва і названых прадпрыемстваў.