Архіў навін

Завяршаецца анлайн-рэгістрацыя на «Магілёўскі Мебелаін марафон», які пройдзе ў горадзе на Дняпры 6 кастрычніка. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 5 кастрычніка. У дзень правядзення спартыўнага свята змогуць зарэгістравацца на месцы выдачы стартавых нумароў толькі іншагароднія ўдзельнікі.
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) ажыццявіў першую пастаўку камплектаў каркасна-шчытавых дамоў у Японію. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар канцэрна «Беллеспаперапрам» Ружэна Навіцкая.
Абноўленае аддзяленне хуткай дапамогі, прыёмны пакой і кабінет інфекцыйных захворванняў адкрыліся сёння ў Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы. «Усяго тры тыдні спатрэбілася на рамонт першага паверха бальніцы. За гэты час валанцёры з Італіі выраўнялі і пафарбавалі сцены, абліцавалі некаторыя кабінеты пліткай, зрабілі нацяжныя столі, закупілі новую мэблю. З раённага бюджэту на рамонт было выдзелена каля Br 48 тыс. Італьянцы далі на абнаўленне першага паверха каля 40 тыс. еўра», – расказала галоўны ўрач Слаўгарадскай ЦРБ Алена Аксёнава.
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Беларуска-Расійскім універсітэце 12 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.
У Новасібірску прайшоў VII Міжнародны форум і выстава тэхналагічнага развіцця «ТЭХНАПРАМ – 2019». Гэта найбуйнейшае тэхналагічнае мерапрыемства Расіі, галоўнай мэтай якога з’яўляецца прасоўванне айчынных навуковых распрацовак і інавацый.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Падчас дыялогу з насельніцтвам рэгіёна было разгледжана актуальнае калектыўнае пытанне – завяршэнне будаўнічых работ ва ўстанове адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва».
У дзень 450-годдзя Дрыбіна жыхар гэтага раёна Аляксандр Байкоў адзначыў 90-годдзе. Легендарнаму трактарысту, Герою Сацыялістычнай Працы прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна». ТРК "Магілёў"
Дзіцячая тэатральная студыя неўзабаве з’явіцца ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Пра гэта расказаў дырэктар тэатра Уладзімір Андрэенка. Адкрыццё адбудзецца ў канцы кастрычніка. Юныя магілёўцы будуць спасцігаць асновы лялечнага тэатральнага мастацтва. Дзеці зоймуцца харэаграфіяй, сцэнічным маўленнем, вырабам лялек і дэкарацый. «Акрамя таго, яны будуць рэгулярна ставіць спектаклі. Нават калі з 20 дзяцей затым 2-3 стануць акцёрамі тэатра лялек, для нас гэта вялікая справа», – лічыць Уладзімір Андрыенка.
У Магілёўскай вобласці прайшлі сумесныя пасяджэнні прэзідыумаў гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў, на якіх вылучаны кандыдаты ў члены верхняй палаты Парламента. Усе яны вядомыя і паважаныя людзі.
Больш за 70 майстроў слова з Беларусі і Расіі збярэ пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які адбудзецца ў Магілёве 3-4 кастрычніка. Мерапрыемства пройдзе пад знакам дзвюх знамянальных дат – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. А лейтматыў гэтай сустрэчы – словы пісьменніка за мір. Асноўнае пасяджэнне прыме ў першы дзень Палац культуры вобласці. У фае гасцей сустрэнуць тэматычныя выставы.
У 2019 годзе на дарогах рэгіёна з удзелам пешаходаў адбылося 89 дарожна-транспартных здарэнняў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Нягледзячы на адзіны дарожны закон, пешаходы і кіроўцы пастаянна не аразумеюць адзін аднаго на дарозе, – падкрэслілі суразмоўцы. – Няўважлівасць, бескультур’е і нахабства часта становяцца прычынай аварый з наступствамі».
У Магілёўскай вобласці да Дня пажылых людзей праводзіцца мноства мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. «Гэты дзень заўсёды праходзіць пад знакам міласэрнасці, ўсеагульнай увагі, клопату і павагі да грамадзян пажылога ўзросту, – адзначылі суразмоўцы. – Сёння ва ўсіх раёнах вобласці ладзяцца ўшанаванні ветэранаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэгіёна, дабрачынныя паказы кінафільмаў, бясплатныя наведванні музеяў, тэатраў для пажылых людзей».
У Магілёўскай вобласці сёння стартавала прышчэпачная кампанія супраць грыпу. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Больш за 1 млн. т малака плануюць вырабіць гаспадаркі Магілёўскай вобласці ў наступным годзе. За кошт чаго?
Шклоўскі «Спартак» – пераможца чэмпіянату вобласці па футболе. Чэмпіён вызначыўся ў апошнім туры, у вочным матчы лідараў турніру «Спартака» і «Сервалюкс-Агра» з Магілёўскага раёна. Шклаўчане дома ўпэўнена перайгралі суперніка – 3:0 і праз 13 гадоў вярнулі сабе залатыя медалі. Нагадаю: гэту ўзнагароду «Спартак» дадаў да кубка вобласці, які заваяваў у пачатку жніўня.
Ордэнам маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 17 жыхарак Магілёўскай вобласці і горада Мінска. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, уключаючы адукацыю, ахову здароўя, вытворчы сектар, гандаль, а таксама хатнія гаспадыні. У іх ліку работніца сярэдняй школы №2 горада Бялынічы Вольга Палуяновіч-Карнеева.
У Беларусі адкрываецца сезон загоннага палявання на капытных жывёл (лася, высакароднага аленя, казулю, дзіка) ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).
Паводле даных на 30 верасня, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання вылучылася 70 чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама. Большасць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат – 81,4 % – аддалі перавагу вылучацца адным з трох магчымых спосабаў (шляхам збору подпісаў, ад працоўнага калектыву, ад палітычнай партыі), астатнія скарысталіся двума.
Яўрэйскім могілкам у раёне вуліц Нацыянальны спуск і Альчынскага ў Магілёве (мікрараён Юбілейны) прысвоены статус гісторыка-мемарыяльнага месца. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай яўрэйскай суполцы.