Архіў навін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №46 аб узнагароджанні ордэнам Маці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці –работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
У ліку ўзнагароджаных аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства «Бялынічы» Зінаіда Будкевіч-Чайкоўская.
Кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Марыяна Шчоткіна сёння наведала вучэбна-лабараторны корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Яна азнаёмілася з дасягненнямі ВНУ ў спартыўнай і культурнай дзейнасці, выставай навукова-даследчых і інавацыйных распрацовак навучальнай установы.
Міжнародны моладзевы тэатральны форум «М.@rt.кантакт» сумесна з мінскім Цэнтрам беларускай драматургіі прымае заяўкі на ўдзел у маладзёжнай драматургічнай лабараторыі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.
Удзельнікі праекта пад куратарствам драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага створаць калектыўны дакументальны тэкст пра наш горад. Пасля завяршэння працы тэкст пад кіраўніцтвам прафесійнага рэжысёра будзе прадстаўлены на сцэне ўстановы культуры ў фармаце чыткі.
Спаборніцтвы XIV зімовай Рэспубліканскай галіновай спартакіяды, удзел у якіх маглі прымаць і прадстаўнікі іншых галін, якія аб’ядноўваюцца Беларускім прафсаюзам работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, праводзіліся ў Мінскай вобласці на базе санаторыя «Нарачанка».
Ва ўрачыстых цырымоніях адкрыцця і закрыцця спартакіяды прыняў удзел першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 лютага намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Філіял кафедры «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта адкрыўся на базе аўтапарка № 4 у Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Аўтапарк займаецца тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам грузавых іншамарак. Наяўнае на прадпрыемстве сучаснае абсталяванне і дасведчаны персанал дазваляюць якасна выконваць працу.
Дзіцячае аддзяленне Магілёўскай паліклінікі № 10 будзе пашырана. Гэта стане магчымым пасля рамонту трохпавярховай прыбудовы, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
«Першапачаткова на базе названай паліклінікі планавалася стварыць аддзяленне рэабілітацыі. Але з увядзеннем у працу абласной бальніцы медыцынскай рэабілітацыі неабходнасць у гэтым адпала. Цяпер прынята рашэнне размясціць у трохпавярховай прыбудовы дзіцячае аддзяленне», –заўважыў ён.
У Магілёўскай вобласці на ўсю моц рамантуюць тэхніку, закупляюць насенне і ўгнаенні – рыхтуюцца сустрэць пасяўную кампанію ў поўным узбраенні. А ў ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна з самалётаў перасаджваюцца на «баксёры» і задумваюцца аб кавуновых плантацыях. Галоўнае–рэнтабельнасць.
Па выніках працы за 2019 год у Магілёўскай вобласці забяспечана стабільнае функцыянаванне сістэмы сацабароны. Пра гэта паведаміла на выніковай калегіі Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама яго старшыня Святлана Тарасенка. На пасяджэнне былі запрошаныя намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак і намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка.
У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбылася калегія Міністэрства адукацыі Беларусі, дзе падвялі вынікі працы сістэмы за 2019 год.
Найлепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі сельскай мясцовасці прызнаная Межысецкая сярэдняя школа (Магілёўскі раён).
Сярод устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі першае месца прысуджана Магілёўскаму дзяржаўнаму эканамічнаму прафесійна-тэхнічнаму каледжу.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч 13 лютага з 13.00 будзе праводзіць выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Быхаве.
Месца правядзення прыёму: вул. Леніна, д. 31, адміністрацыйны будынак Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта, канферэнц-зала.
Папярэдні запіс на прыём праводзіцца ў аддзеле па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Быхаўскага райвыканкама па працоўных днях з 8.00 да 14.00 і з 14.00 да 17.00 у кабінеце № 14, а таксама па тэлефонах 8 (02231) 79-640, 79-699 у гэты ж час.
Мсціслаўскі жыхар Сяргей Кудзікаў некалі змяніў інфарматыку на кавальскую справу і не шкадуе. Натхніў яго першы «Рыцарскі фэст» і знаёмства з клубамі рэканструкцыі.
Цяпер Сяргей – сам стваральнік «Мсціслаўскай харугвы». Ён вучыць дзяцей у мясцовым Доме рамёстваў і тлумачыць ім, што і ў эпоху смартфонаў высока цэняцца рэчы, зробленыя сваімі рукамі і з душой.
У студзені Прэзідэнт узнагародзіў прэміяй «За духоўнае адраджэнне» калектыў аўтараў, якія стварылі фундаментальнае картаграфічнае выданне «Вялікі гістарычны атлас Беларусі». Лаўрэаты аднадушна вырашылі накіраваць грошы на будаўніцтва мемарыяла ў памяць аб трагедыі спаленых вёсак у Магілёўскай вобласці, які плануецца адкрыць у чэрвені.
Магілёўскі фестываль навукі збярэ маладых навукоўцаў 20–21 лютага ў Беларуска-Расійскім універсітэце
Форум стаў значным грамадскім мерапрыемствам у жыцці абласнога цэнтра, які традыцыйна збірае гасцей з розных краін. Гэта навучэнцы старэйшых класаў школ, ліцэяў, каледжаў, студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, якія прымаюць удзел у любых формах навукова-тэхнічнай творчасці моладзі. Сёлета ў Магілёве збяруцца прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Польшчы, Грузіі, Таджыкістана, Эстоніі.
Знакаміты расійскі мастак Нікас Сафронаў сёння прыехаў у Магілёў. Афіцыйную праграму візіту адкрыла сустрэча са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам, на якой таксама прысутнічаў сын майстра Лука.
Аксіёма: у эканоміку, каб яна развівалася, трэба пастаянна «ўліваць» інвестыцыі. Эх, калі б Беларусь мела высокаліквідныя карысныя выкапні накшталт каштоўных металаў або вуглевадародаў, за кошт якіх падняліся, напрыклад, Саудаўская Аравія ці Арабскія Эміраты!
Начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Валер’евіч Іваноў 12 лютага з 11.00 да 13.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне Магілёўскай мытні (8 0222) 29 90 12 і нумарах Крычаўскага райвыканкама (802241) 26 611, 26 638.
Яшчэ адна важная магістраль з’явіцца ў Магілёве. У горадзе прыступаюць да будаўніцтва аб’язной дарогі. Яна будзе дубляваць Загарадную шашу. Цяпер рыхтуецца будаўнічая пляцоўка. Расчыстка тэрыторыі зойме каля паўгода. Пабудуюць новую дарогу з бетону. Працы падзялілі на тры этапы. Першы завершыцца ў наступным годзе.
Дванаццаць новых аўтамабіляў перадалі сёння прадстаўнікам падраздзяленняў ДТСААФ Магілёўскай вобласці. Аўтапарк папоўнілі легкавыя машыны Volkswagen Polo. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў старшыня абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Мазур.
Прыём грамадзян правёў сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме Леанід Заяц. Са сваімі пытаннямі да кіраўніка рэгіёна звярнулася чатыры чалавекі.
У сферу адукацыі ў 2020 годзе плануецца накіраваць 31,4% кансалідаванага бюджэту Магілёўскай вобласці. Гэта крыху больш, чым у папярэднім годзе, паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі яго начальнік Андрэй Заблоцкі.
У Магілёўскім аблвыканкаме прайшла пазачарговая 19-я сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Адной з падстаў сходу стала вызваленне старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Харытончыка ад займаемай пасады ў сувязі з прызначэннем яго намеснікам міністра прамысловасці. Таксама аднагалосна было падтрымана рашэнне Дзмітрыя Іванавіча аб датэрміновымспыненні паўнамоцтваў дэпутата аблсавета дваццаць восьмага склікання па Юбілейнай выбарчай акрузе №36.
Медустановы Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе будуць працаваць над удасканаленнем лагістыкі аказання дапамогі жыхарам рэгіёна, нарошчваннем экспарту паслуг і пазабюджэтнай дзейнасці, выбудоўваннем электроннай аховы здароўя. Акрамя таго, працягнецца праца па падрыхтоўцы кадраў і замацавання іх на рабочых месцах, аснашчэнні дыягнастычным абсталяваннем, аптымізацыі бюджэтных расходаў. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскай вобласці яго начальнік Аляксандр Старавойтаў.
Аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі для нованароджаных магілёўскай радзільні, дзякуючы падтрымцы Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, значна папоўніла медыцынскі арсенал.
Выкуп жылых дамоў, якія знаходзяцца ва ўласнасці ў гаспадаркі, нездавальняльная якасць камунальных паслуг, зямельныя спрэчкі. Пра ўсё гэта гаварылі людзі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніду Зайцу падчас выязнога прыёму па асабістых пытаннях, які прайшоў у аграгарадку Рэчкі Магілёўскага раёна.
Да 2030 года Крычаў будзе развівацца па новым генплане. У раённым цэнтры з’явяцца два новыя мікрараёны і зона адпачынку ўздоўж заходняга берага ракі Сож.
Стартавала грамадскае абмеркаванне дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы горадабудаўнічага праекта агульнага планавання «Генеральны план Крычава», паведамілі ў Крычаўскім райвыканкаме. Абмеркаванне будзе доўжыцца да 24 лютага. З электроннай версіяй дакумента можна азнаёміцца на сайце райвыканкама.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 лютага кіраўнік спраў аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
На абласны этап XI Рэспубліканскага конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон –2019» было прадстаўлена 439 работ з усіх раёнаў Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Абарона работ і ўзнагароджанне ўдзельнікаў праходзіла ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Переводчик