Архіў навін

Вельмі актыўна ў гэтыя дні дапамагае бізнес. Так, сваю дапамогу мясцоваму медперсаналу прапануюць ужо магілёўскія кафэ, як паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны». Вось, напрыклад, адна з устаноў зачынілася для наведвальнікаў, але нагрузка ў повараў толькі ўзрасла. За дзень тут будуць забяспечваць гарачым харчаваннем не менш за сотню медыкаў.
Сэрвісы РУП «Магілёўаблгаз» дазваляюць вырашаць дыстанцыйна большасць пытанняў, звязаных з замовай паслуг у сферы газазабеспячэння і іх аплатай. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства. Атрымаць інфармацыю пра тарыфы на паслугі газазабеспячэння, аплату, запазычанасці, паслугі, а таксама адказы і на іншыя пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі газазабеспячальнай арганізацыі, можна: для жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна патэлефанаваўшы ў «Кантакт-цэнтр» ПУ «Магілёўгаз» па кароткім нумары 129 або 8 (0222) 71-10-00
У Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей прыбылі копіі слуцкіх паясоў – нацыянальнага здабытку беларускага народа, якія сталі не толькі гістарычным і культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.
Пастановай Савета Міністраў ад 4 красавіка нумар 205 расшыраны пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляецца на сайце урада.
У Беларусі ёсць тэст-сістэмы для правядзення больш як 20 тыс. даследаванняў. Аб гэтым паведаміла 6 красавіка ў эфіры праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1» намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аліна Дроніна. «Толькі лабараторыя РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі выконвае амаль 700 тэстаў у дзень. Цяпер у рэспубліцы працуюць 13 лабараторый», - сказала Аліна Дроніна.
Ва ўпраўленні па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС папярэдзілі, што ў Беларусі пачынаюць актывізавацца аферысты, якія выкарыстоўваюць у сваіх схемах інфармацыю аб каранавірусе. Пра гэта ў Telegram-канале паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
З мінулага тыдня спынена планавая шпіталізацыя пацыентаў у Магілёўскую бальніцу № 1. Вядзецца яе перапрафіляванне, як растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення аблвыканкамапа ахове здароўя Аляксандр Старавойтаў – на выпадак, калі будзе расці колькасць пацыентаў з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.
Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя пералічыў медыцынскім установам Магілёўскай вобласці Br6 тыс. Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Віктар Суслаў. «Гэта мэтавыя грошы, якія пайшлі на набыццё сродкаў дэзынфекцыі для рэгулярнай апрацоўкі рабочых месцаў і памяшканняў агульнага карыстання, а таксама на закупку сродкаў індывідуальнай абароны – аднаразовых пальчатак, масак, бахіл, медыцынскіх халатаў, – адзначыў суразмоўца. – Гэта пасільная дапамога нашым людзям і, упэўнены, у эпідэміялагічнай сітуацыі яна не лішняя».
Паводле даных на раніцу 6 красавіка, у Магілёўскай вобласці зарэгістравана 16 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 красавіка намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна рэканструіруюць мемарыяльны комплекс памяці спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны вёсак Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама Вікторыя Бяляўская.
Чуткі пра COVID-19 распаўсюджваюцца, як вірус, і патрабуюць жорсткай рэакцыі. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.
З пачатку пажаранебяспечнага перыяду гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 257 загаранняў сухой расліннасці, плошча перавысіла 133 га, 8 пажараў лесу на плошчы больш за 12 га. Загінула 2 чалавекі, 3 пацярпела. Знішчаны дачны будынак і гаспадарчая пабудова, пашкоджана 2 жылыя дамы, 5 гаспадарчых пабудоў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Музей эксперыментальных навук «ЭКСПИРИмЕНтУС» працуе з 4 красавіка 2020 года ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Дыягнастычны матэрыял для правядзення 10 тыс. даследаванняў на каранавірус COVID-19 бясплатна будзе перададзены беларускаму боку. Пра гэта паведаміў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў. Тэставыя сістэмы даставяць аўтамабілем-рэфрыжэратарам, у якім будзе падтрымлівацца спецыяльны тэмпературны рэжым мінус 20 градусаў.
У Глускай сярэдняй школе № 2 па праекце «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» пачаўся капітальны рамонт. На абнаўленне школы Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця выдзелена больш за Br1 млн 545 тыс. Да рамонту будаўнікі падраднай арганізацыі ААТ «Пінсксаўгасбуд – ПМК № 14» прыступілі дзявятага сакавіка.
У Магілёве па вуліцы Сіманава падчас рамонтных работ па замене камунікацый рабочыя выявілі цагляны мур.
Міжнародны дзень наладчыкаў фартэпіяна адзначаюць 4 красавіка. Талковыя майстры, здольныя «вылечыць» музычны інструмент, сёння нават у вялікіх гарадах на вагу золата. Так што калі б існавала Чырвоная кніга выміраючых прафесій, гэтыя спецыялісты патрапілі б у яе абавязкова. Глуску з насельніцтвам каля 7 тысяч чалавек пашанцавала: там жыве прафесіянал, здольны паставіць голас і фартэпіяна, і раялю, і піяніна. Калі трэба, Леанід Макарэвіч – адзін з найстарэйшых у краіне наладчыкаў клавішна-струнных інструментаў – і цымбалы можа «падлячыць».
Беларуская спартсменка Ірына Курачкіна займае трэцюю пазіцыю ў вагавой катэгорыі 57 кг у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі барацьбы (UWW). Як паведаміў галоўны трэнер зборнай Беларусі па жаночай барацьбе Алег Райхлін, раней Ірына Курачкіна займала чацвёртую пазіцыю. Зараз жа беларуска палепшыла свой вынік, падняўшыся на адну пазіцыю (41 пункт). Спартсменка на сусветным форуме-2019 у Нур-Султане стала трэцяй і заваявала няйменную ліцэнзію на Алімпійскія Гульні ў Токіа. На чэмпіянаце Еўропы-2020 у Рыме Ірына Курачкіна паднялася на трэцюю прыступку п’едэстала гонару.
Міністэрства аховы здароўя перагледзела падыходы да назірання за пацыентамі, якія з’яўляюцца кантактамі інфікаваных COVID-19, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
У Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан. Адзін выпадак ёсць у Брэсцкай вобласці, два - у Магілёўскай. У Віцебскай вобласці зарэгістравана 89 выпадкаў, у Гомельскай - 13, у Гродзенскай - шэсць. У Мінску выяўлена 190 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, у Мінскай вобласці - 50, праінфармавала Іна Карабан.
Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла правілы паводзінаў у самаізаляцыі людзей, якія прыбылі з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства № 24 ад 31 сакавіка 2020 года, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Газету з подпісам Прэзідэнта ўручыў сёння старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц вучню гімназіі горада Быхава Дзмітрыю Іванову.
У Беларусі хутчэй за ўсё будзе прынята рашэнне аб прадаўжэнні вясенніх школьных канікулаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Смалявіцкім раёне, адказваючы на пытанні журналістаў.
Дзень адчыненых дзвярэй у фармаце анлайн правядзе МДУ імя А. А. Куляшова 11 красавіка. Трансляцыя будзе весціся ў сацыяльнай сетцы УКантакце (афіцыйная група ўніверсітэта) з 11.00 да 12.30. Абітурыенты і іх бацькі змогуць задаць пытанні, якія тычацца асаблівасцей уступнай кампаніі ў 2020 годзе, кіраўніцтву універсітэта, дэканам усіх факультэтаў, адказнаму сакратару прыёмнай камісіі.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя перадала ў Беларусь наборы нямецкай вытворчасці для правядзення 6 тыс. тэстаў на каранавірус COVID-19, паведамілі ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі. «Усе тэсты ўжо знаходзяцца ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі», - гаворыцца ў паведамленні. СААЗ ужо накіравала больш за 1,5 млн набораў для тэстаў у 120 краін. Як раней паведамлялі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, у краіне ёсць як айчынныя, так і імпартныя тэст-сістэмы. Працуюць дзевяць лабараторый, яшчэ тры будуць запушчаны пры неабходнасці.
Прамысловыя прадпрыемствы Магілёва скарацілі працоўны дзень за кошт часткі абедзеннага перапынку. Такія дадатковыя меры былі прынятыя, каб людзі маглі дабрацца дадому ў грамадскім транспарце, абыходзячы «гадзіну пік». У арганізацыях па магчымасці адмаўляюцца ад камандзіровак, а дзелавыя перагаворы праходзяць у фармаце анлайн. На вытворчасцях працуюць медыцынскія фільтры. Галоўная задача такіх рэкамендацый – мінімізаваць рызыку заражэння каранавіруснай інфекцыяй.
На пуцеправодзе ў Магілёве аднавілі работы, якія пачаліся восенню мінулага года. Іх прыпынілі з канца снежня 2019 года да 17 сакавіка 2020 года. Зараз абліцоўваюць гранітам тумбы па абодва бакі моста, а хутка пачнецца ўстаноўка чыгунных агародж. Іх ужо вырабіў Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт», паведамілі ў МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў». Работы пачаліся восенню мінулага года. Рэканструкцыя набліжаецца да завяршэння. Дарожнікам трэба будзе пакласці верхні пласт асфальтабетоннага пакрыцця. Для выканання гэтых работ неабходна спрыяльнае надвор’е.
Вынікі конкурсу буктрэйлераў «І памяць кніга ажывіць» падвялі ў Магілёве, як паведамілі ў сацыяльна-культурным грамадскім аб’яднанні «Спадчына». «Творчае спаборніцтва праходзіла сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі і было прымеркавана да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама 20-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, – расказалі суразмоўцы. – Такія конкурсы прыцягваюць увагу школьнікаў да сучаснай і класічнай літаратуры, папулярызуюць гуманістычныя ідэі і спрыяюць патрыятычнаму выхаванню моладзі».
У стацыянарах Беларусі знаходзяцца 254 чалавекі з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. «У Беларусі рэгіструецца паступальнае павелічэнне колькасці хворых COVID-19. Большасць выпадкаў–гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў», – адзначылі ў прэс-службе.