Архіў навін

Спосаб вырасціць бульбу для многіх у цэлым падобны: кошык з клубнямі і градка. Своечасова высадзіць, правільна даглядаць і да канца сезона атрымаць жаданы ўраджай. А вось як вырошчваюць бульбу ў прабірках у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Менавіта тут знаходзіцца лабараторыя біятэхналогій, у якой незвычайным спосабам вырошчваюць бульбу.
Харчовая бяспека абавязкова стане ключавым словам у найбліжэйшай будучыні. «Максімавічы-Агра»– гаспадарка ў Клічаўскім раёне. Тут імкнуцца працаваць стабільна і прыбыткова. Мясцовай ферме–4 гады. Тут каля 3-х соцень кароў, і па выніках мінулага года надаілі 7 тысяч 700 кілаграм на ўмоўную галаву. У цэлым па гаспадарцы за мінулы год павысіліся надоі амаль на 10%. Як гэта атрымалася? У першую чаргу, з дапамогай тэхналагічнай дысцыпліны і неабыякавага стаўлення да працы.
У аўторак, 14 красавіка прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам правядзе начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў вобласці, можна будзе задаць з 9.00 да 11.00 па тэлефоне: (80222) 25-22-51.
Буйныя прадпрыемствы і невялікія вытворчасці Магілёўскай вобласці адрэагавалі на патрэбнасць часу і шыюць марлевыя і аднаразовыя павязкі. Напрыклад, Бабруйская «Славянка» штодня вырабляе 200 тысяч масак. Фабрыка ў Бабруйску павязкі шые ўжо 2 месяцы. Праўда, калі раней шыццём займалася некалькі цэхаў, а астатнія – заказамі па вопратцы, то сёння ўсе 500 работніц шые шматразовыя марлевыя павязкі для беларускіх аптэк і прадпрыемстваў. Штодня адшываюць да 200 тысяч павязак.
Міні-палігоны цвёрдых камунальных адходаў у Магілёўскай вобласціплануюць цалкам закрыць да канца наступнага года. Замест іх пабудуюць тры рэгіянальныя палігоны. Пра гэта расказаў інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Бамбізаў. Пакуль у нашым рэгіёне застаецца 60 міні-палігонаў ЦКА. За пяць гадоў іх колькасць скарацілася ў 2,5 разы.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 10 красавіка пачне працу выстава копій фрэскавага жывапісу XII–XIV стагоддзяў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У экспазіцыі прадстаўлены фрагменты фрэсак унікальных помнікаў старажытнарускага дойлідства: Спаса-Праабражэнскай царквы Полацка, царквы Раства Багародзіцы і Спаса-Праабражэнскай царквы Пскова.
Урад устанавіў патрабаванні пры самаізаляцыі і каму ў ёй трэба знаходзіцца. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 8 красавіка 2020 года нумар 208 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле даных на раніцу 9 красавіка, у Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 41 пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Міністэрства адукацыі пастановай ад 30 сакавіка № 38 вызначыла тэрміны правядзення ў 2020 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Каля 2,7 млн. саджанцаў асноўных лесаўтваральных парод высаджана ў Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя падвялі вынікі і вызначылі пераможцаў першага сезона сумеснага анлайн-праекта для школьнікаў «Клёвыя канікулы». Пра гэта паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова знялі ролік пра еднасць у барацьбе з каранавірусам.
Акцыі падзякі і падтрымкі ўрачоў праходзяць па ўсім свеце. Менавіта медработнікі, знаходзячыся ў групе рызыкі, нялёгкай паўсядзённай працай абараняюць найвялікшыя каштоўнасці, падараваныя чалавеку, – яго жыццё і здароўе. Таму кожнае, нават ледзь чутнае, самае маленькае «дзякуй» становіцца гучным і значным, у сто разоў узмацняецца, паказвае, наколькі неацэнная праца кожнага чалавека ў белым халаце.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з экалагічнымі грамадскімі аб’яднаннямі заклікае беларусаў адмовіцца ад пластыкавых кветак на могілках, як паведамілі ў прэс-службе Мінпрыроды.
За суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 33 узгаранні сухой расліннасці. Плошча ўзгарання перавысіла 17 га. Акрамя таго, тройчы гарэў лес, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Так, 7 красавіка каля 15.00 магілёўскія ратавальнікі выязджалі на ліквідацыю ўзгарання гаража ў ГБК «Метал», размешчаны па праспекце Дзімітрава ў Магілёве. Па тэлефоне 101 патэлефанавалі відавочцы–гарэла трава і адзін з гаражоў, стварылася пагроза суседнім гаражам. Іх ад агню адбілі ратавальнікі.
Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй у Магілёўскай вобласці застаецца стабільнай. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Абнаўленне машынна-трактарнага парку дзякуючы дзяржаўнай Праграме па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці дазволіла ў тэрмін правесці пасяўную.
Місія СААЗ прыбыла ў Беларусь увечары 7 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. У склад дэлегацыі ўвайшлі тры эксперты. Афіцыйная праца місіі пачнецца 8 красавіка і працягнецца да суботы – 11 красавіка. Экспертам будзе прадастаўлена магчымасць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць мер, якія прымаюцца, прааналізаваць падыходы да аказання медыцынскай дапамогі. Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт абвясціў аб старце адкрытага моладзевага інтэрнэт-конкурсу «#Перамога75». Пра гэта карэспандэнту расказала кіраўнік студэнцкага клуба ўстановы вышэйшай адукацыі Лідзія Дзямідава. «Інтэрнэт-конкурс праводзіцца ўпершыню і мае анлайн-фармат. Стаць яго ўдзельнікам можна, не выходзячы з дому, – адзначыла Лідзія Дзямідава. – Творчае спаборніцтва стымулюе сацыяльную актыўнасць студэнтаў і навучэнцаў, а таксама акцэнтуе ўвагу на фарміраванні грамадзянскасці і патрыятычнага выхавання сярод падрастаючага пакалення».
Камунальныя службы Магілёва падключыліся да прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый. Зараз месцы агульнага карыстання ў жылым сектары дадаткова апрацоўваюцца двойчы на дзень дэзсродкамі. Дэзынфекцыя мяркуе санітарную апрацоўку памяшканняў з выкарыстаннем канцэнтраваных дэзсродкаў. Работнікі кожнага ЖЭУ двойчы на дзень апрацоўваюць уваходныя групы: дамафон, тамбурныя дзверы, поручні, ліфт і кнопкі, паштовыя скрыні – усе тыя месцы, з якімі людзі кантактуюць часцей за ўсё.
Запрашаем далучыцца да прамой трансляцыі на youtube-канале Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь «Найбольш актуальныя тэмы і задаваемыя пытанні аб COVID-19».
Дзяржаўнай праграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці прадугледжаны мерапрыемствы па далейшым сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў. У 2020 годзе выдзелены сродкі з рэспубліканскага бюджэту на прадастаўленне льгот і кампенсацый пацярпеламу насельніцтву, на арганізацыю бясплатнага харчавання навучэнцаў – больш за Br15 млн.
Дадатковыя меры па недапушчэнні распаўсюджвання віруснай інфекцыі прымяняюцца ў ААТ «Бабушкина крынка» – кіруючая кампанія холдынгу «Бабушкина крынка» – у Магілёве і на ўсіх філіялах прадпрыемства. Пра гэта расказала намеснік генеральнага дырэктара ААТ па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях Святлана Сташэўская.
«Нельга мірыцца са смерцю людзей, трэба змагацца за кожнага чалавека», – заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя супрацьдзейнічаць пагрозам распаўсюджвання каранавіруса.
Першы этап планавых адключэнняў гарачага водазабеспячэння пачнецца ў абласным цэнтры з 13 мая. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка цеплатэхнічнай службы РУП «Магілёўэнерга» Сяргей Філіпенкаў. МТЭЦ-3 З 13 па 26 мая 2020 будзе адсутнічаць гарачае водазабеспячэнне мікрараёна «Саломінка» ў раёне вуліц Жамчужная, Каштанавая, Турава, Крывуліна, Кулібіна, Гогаля, Кірава, 30 гадоў Перамогі, Крупскай да жылых дамоў № 62; 64; 55; 51; 51а, Грышына да жылых дамоў № 61, 63, 65, 67, 71. РК-1
На сённяшні дзень, 7 красавіка, устаноўлены 21 выпадак каранавіруснай інфекцыі ў Магілёўскай вобласці. Паводле інфармацыі галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскай вобласці Святланы Нячай, апошнія зарэгістраваныя выпадкі інфекцыі – гэта пацверджаныя факты кантактаў першага ўзроўню па раней выяўленых захворваннях. Асноўныя тэрыторыі распаўсюджвання віруса засталіся ранейшымі. Пры гэтым інфекцыяністы кажуць, што па асобных даследаваннях ідзе пацвярджэнне вынікаў, таму названая колькасць захварэлых на каранавірус будзе павялічвацца.
Студэнты і выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта прадставяць да 9 Мая аўтарскае выкананне знакавай песні пакаленняў «Дзень Перамогі». Пра гэта расказала кіраўнік студэнцкага клуба ўстановы вышэйшай адукацыі Лідзія Дзямідава.
Эканоміка і жыццё людзей - пытанне нумар адзін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб пастаўках нафты ў Беларусь.
На Клімавіцкім лікёра-гарэлачным заводзе наладзілі выпуск антысептыку. Як расказалі на прадпрыемстве, атрыманы неабходны пакет дакументаў на вытворчасць новай прадукцыі. За змену плануецца выпускаць каля 2 т хімічнага сродку. У асноўным маюць намер выкарыстоўваць айчынныя напаўняльнікі і камплектуючыя. rodniva.by
У дзіцячым аддзяленні Касцюковіцкай раённай бальніцы адкрыўся іміджавы пакой МНС. Над яго афармленнем працавалі работнікі Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рада Цімашэнка і Аляксандр Вітахоўскі. Пакой аформлены ў стылі МНС з выкарыстаннем наглядна-выяўленчай прадукцыі, настольных дыдактычных гульняў і літаратуры, прызначаных для заняткаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Дапаўняюць навучанне тэматычныя пазлы, буклеты і брашуры, дзіцячыя размалёўкі і многае іншае.