Архіў навін
Першую партыю касцюмаў біялагічнай абароны для сістэмы аховы здароўя Магілёўскай вобласці сёння выпусціла ААТ «Славянка». Пра гэта паведаміў дырэктар Бабруйскага тэкстыльнага прадпрыемства Тэймураз Бачарышвілі.
У пятніцу, 17 красавіка, прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22-17-22 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Паводле даных на раніцу 14 красавіка, у Магілёўскай вобласці быў зарэгістраваны 151 пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Па стане на 14 красавіка ў Беларусі праведзена 71 тыс. 875 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Для тэсціравання задзейнічаны 17 лабараторый. Зарэгістраваны 3281 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. «З іх шпіталізаваны 2444 чалавекі. У астатняй часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай форме, яны лечацца амбулаторна», - удакладнілі ў прэс-службе.
У Беларусі прымаюцца ўсе неабходныя меры па прадухіленні распаўсюджвання ўсялякіх інфекцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на рабочай сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якая адбылася ў рэжыме відэаканферэнцыі.
«Хачу вас запэўніць, што ў Рэспубліцы Беларусь прымаюцца ўсе неабходныя меры па прадухіленні распаўсюджвання ўсялякіх інфекцый. Яны поўнасцю адпавядаюць патрабаванням і нормам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
На думку сінгапурскіх вучоных, перадача каранавіруса ад бессімптомных носьбітаў з'яўляецца адным з галоўных выклікаў барацьбы з ім, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The Straits Times.
Вынікі даследаванняў паказваюць, што ад 50 да 70 працэнтаў ужо інфіцыраваных COVID-19 не маюць ніякіх сімптомаў, у такім стане яны могуць знаходзіцца да чатырох тыдняў, распаўсюджваючы пры гэтым вірус, адзначаюць сінгапурскія спецыялісты па інфекцыйных захворваннях.
Дабрачынны музычны анлайн-марафон «Дабро» пройдзе 16 красавіка ў падтрымку беларускіх медыкаў, а менавіта - для збору ахвяраванняў на закупку і вытворчасць сродкаў аховы, паведамілі арганізатары.
«Медыкі, якія цяпер на перадавой барацьбы з пандэміяй, востра маюць патрэбу ў ахоўных сродках. Яны ж рызыкуюць кожны дзень, клапоцячыся пра нас з вамі. Мы хочам праз творчасць заклікаць людзей не заставацца ўбаку. А таксама падарыць 10 гадзін музыкі тым, хто ратуе жыцці ў час эпідэміі каранавіруса», - растлумачылі арганізатары.
ААТ «Магатэкс» перапрафілявала швейную вытворчасць на выраб шматразовых павязак для твару. На гэтым прадпрыемстве ў Магілёве, а таксама філіялах у Кобрыне, Полацку і Быхаве выпускаюць сродкі індывідуальнай абароны. У планах нарасціць аб’ёмы да 80 тыс. павязак за суткі.
Не пазней за 20 красавіка ў інспекцыю МПЗ Магілёўскай вобласці павінна быць пададзеная інфармацыя аб выкананых аўтамабільных перавозках пасажыраў аўтамабілямі таксі за 1 квартал 2020 года.
Больш за Br40 тыс. вылучыла рэгіёну Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міру для забеспячэння якаснай і бяспечнай працы медыкаў у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі.
Як паведаміла намеснік галоўнага ўрача Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Ала Ляховіч, з гэтых грошай больш чым на Br10 тыс. ужо набытыя сродкі індывідуальнай абароны, аптэсептыкі і інш. Для амбулаторна-паліклінічных устаноў абласнога цэнтра (дзіцячых і дарослых паліклінік, у тым ліку стаматалагічных), станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, Дома дзіцяці, бальніцы сястрынскага догляду.
Жывёлаводы Прыдняпроўскага краю нарошчваюць пагалоўе жывёлы, а аб’ёмы малака сёлета плануюць павялічыць на 10 працэнтаў.
Вырошчванню маладняку ў ААТ «Кадзіна» Магілёўскага раёна надаюць асаблівую ўвагу. З гэтай мэтай тут пабудавалі два прафілакторыі, разлічаныя на 300 галоў. За два гады ў гаспадарцы не страцілі ніводнага цяляці. Захаванасць жывёлы складае 100 працэнтаў. У дапамогу жывёлаводам сёння і інавацыі, і вопыт мудрых настаўнікаў. Калі пашпарт жывёлы ў камп’ютары, яе жыццё як на далоні.
У Беларусі па стане на 13 красавіка праведзена амаль 68 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Задзейнічаны рэсурсы 17 лабараторый, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 2919 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме, 55 мае патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Пасля лячэння выздаравелі і выпісаны 203 чалавекі.
Памерла 29 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Напярэдадні светлага свята Уваскрасення Хрыстова Белтэлерадыёкампанія прапануе вернікам далучыцца да анлайн-трансляцый набажэнстваў, якія сёлета для каталікоў і праваслаўных медыяхолдынг арганізуе ў поўным аб’ёме і ў прамым эфіры.
Поўны спіс трансляцый:
9 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікі Чацвер з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
10 красавіка, 19.00, тэлеканал «Беларусь 3»– прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікую Пятніцу з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 красавіка намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Віртуальную экскурсію па экспазіцыі «Магілёў эпохі Магдэбургскага права» падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў Музей гісторыі Магілёва. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў, 30 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці, 2 – на тушэнне лесу. Загінулі 3 чалавекі, як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прызыўная кампанія на Магілёўшчыне праходзіць у звычайным рэжыме, аднак пры строгім захаванні супрацьэпідэміялагічных мер. Пра гэта расказаў ваенны камісар вобласці Аляксандр Гарошкін.
Вясновы прызыў у Магілёўскай вобласці стартаваў два месяцы таму. Самы складаны этап кожнай такой кампаніі–медыцынскі агляд. Менавіта яго зараз праходзяць будучыя салдаты.
Бацькам будуць выдаваць даведку аб часовай непрацаздольнасці на час самаізаляцыі іх дзяцей, якія сталі кантактамі першага або другога ўзроўню ў сувязі з COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, каментуючы пастанову ведамства № 34 ад 9 красавіка 2020 года.
Дакумент уносіць змены ў Інструкцыю аб парадку правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці, зацверджаную пастановай Міністэрства аховы здароўя № 104 ад 24 снежня 2014 года.
Рост колькасці інфіцыраваных COVID-19 у Беларусі–прагназаваная тэндэнцыя. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
Алена Богдан пракаментавала дастаткова сур’ёзны рост колькасці інфіцыраваных. «Натуральна, гэта чакана, гэта прагназавана. І як бы нам ні хацелася, каб гэтага росту не было, усё роўна вопыт іншых краін паказвае, што тэмпы захворвання будуць павялічвацца», – канстатавала яна.
У аблвыканкаме сёння адбылася цырымонія ўшанавання пераможцаў штогадовага конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны». Сярод 15 узнагароджаных – кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы і тыя, хто дамогся высокіх вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.
У Беларусі прынята рашэнне аб новым падаўжэнні вясновых школьных канікул – да 18 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
«З улікам існуючай эпідэміялагічнай абстаноўкі, сезонным уздымам захворвання па вострых рэспіраторных вірусных інфекцыях, грыпе, іншых інфекцыях і неабходнасцю стабілізацыі абстаноўкі кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова Мінадукацыі і Міністэрства аховы здароўя аб працягу вясновых канікул ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да 18 красавіка»,– праінфармавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Магілёўшчыны звярнуліся да жыхароў вобласці, заклікаючы быць уважлівымі да свайго здароўя і здароўя блізкіх, а таксама быць адказным за свае паводзіны:
Больш за ўсё зваротаў грамадзян у 1-м квартале 2020 года ў Магілёўскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў датычылася пытанняў аплаты працы і спынення працоўных адносін. Пра гэта расказала галоўны прававы інспектар працы аб’яднання Іна Чабатарэўская.
«З пачатку года з усіх раёнаў і абласнога цэнтра паступіла каля 150 пытанняў–138 вусных і 9 пісьмовых, – адзначыла спецыяліст. – У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года агульная колькасць зваротаў знізілася амаль на 18%».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка заслухаў даклад аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя супрацьдзейнічаць пагрозе распаўсюджвання каранавіруса. На нарадзе кіраўнік дзяржавы заклікаў надаць самую пільную ўвагу абароне здароўя медыкаў.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў трох раёнах нашай вобласці: Бабруйскім, Кіраўскім, Магілёўскім. Прычына – высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць сухое надвор’е, няма ападкаў, пажар узнікае ад самай маленькай іскры.
У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна завяршаецца закладка парку. Ён стане адным з аб’ектаў мемарыяльнага комплексу памяці спаленых падчас вайны вёсак Магілёўскай вобласці.
«У гэтыя дні тысячы ўрачоў ратуюць сотні жыццяў. Сёння яны–героі нашага часу. Гэта сэрца сімвалізуе маю асабістую падзяку медыцынскім работнікам. Дзякуй Вам #за дапамогу», – з такім зваротам выступіў Андрэй Бабін, начальнік Бабруйскага гаррайаддзела МНС.
Прыняць удзел у флэшмобе могуць усе жадаючыя. Для гэтага неабходна размясціць у сябе на старонцы ў сацыяльных сетках фатаграфію з лістком паперы, на якім будзе напісана #дзякуйза.
Дабрачынная акцыя РГА «Белая Русь» па падтрымцы медработнікаў стартавала 9 красавіка ў Магілёўскай вобласці.
На яе першым этапе Магілёўскай абласной бальніцы № 1 перададзена больш за Br4 тыс. на закупку хірургічных камплектаў. Гэтыя дадатковыя сродкі абароны стануць неад’емным элементам экіпіроўкі медыцынскіх работнікаў пры кантакце з носьбітамі каранавіруснайінфекцыі і пацыентамі, якія знаходзяцца на стацыянарным назіранні як кантактуючыя з заражанымі.
Мінадукацыі рэкамендуе школьнікам у час апошняга званка і выпускнога вечара не запускаць у неба паветраныя шары, а пасадзіць кветкі або дрэвы. Ведамства даручыла аблвыканкамам і кіраўнікам устаноў адукацыі правесці растлумачальную работу з навучэнцамі па пытаннях бяспечных паводзін на мерапрыемствах, гаворыцца ў загадзе нумар 270 ад 8 красавіка 2020 года, размешчаным на афіцыйным сайце.
У Беларусі па стане на 9 красавіка праведзена больш як 49 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«За суткі ў краіне праводзіцца амаль 3 тыс. тэстаў», - праінфармавалі ў прэс-службе. Пры гэтым, як адзначаюць спецыялісты Інстытута Роберта Коха (Федэральны інстытут Германіі па вывучэнні інфекцыйных захворванняў і непераносных хвароб), рост колькасці дадатных вынікаў прапарцыянальны павелічэнню колькасці праведзеных тэстаў. У правядзенні тэсціравання задзейнічана 14 лабараторый.
Переводчик