Архіў навін

Прафсаюзы Магілёўскай вобласці арганізуюць бясплатныя прававыя кансультацыі для пажылых. Прамая тэлефонная лінія стане часткай рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «З дабром і павагай», прымеркаванай да Дня пажылых людзей.
Урачыстае адкрыццё выніковай выставы ХХХ Міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» адбылося 29 верасня ў Мастацкім музеі ім. П.В.Масленікава. Экспазіцыя, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны, працягнецца да 15 лістапада.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў указ №343, якім зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова–крэдытнай палітыкі на 2027 год. Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі, паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы. Пералік паказчыкаў адпавядае патрабаванням, якія прад'яўляюцца да работы Нацыянальнага банка і банкаўскай сістэмы ў цэлым, – садзейнічанне эканамічнаму росту разам з падтрыманнем цэнавай і фінансавай стабільнасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў указ №342, якім зацверджаны важнейшыя паказчыкі і параметры сацыяльна–эканамічнага развіцця на 2027 год. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнага эканамічнага росту і якаснага сацыяльнага развіцця краіны.
На пазачарговай дваццаць дзявятай сесіі Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка раёна – Аляксандра Анжэнку. Яго кандыдатура была ўзгоднена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 28 верасня.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, прайшло ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці.
Традыцыйная дабрачынная кампанія Беларускага Чырвонага Крыжа «Ваша дапамога» стартуе 1 кастрычніка. У гэтым годзе дапамогу плануецца аказаць амаль 2,5 тыс. адзінокіх пажылых людзей і інвалідаў у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Андрэй Мартыноўскі.
Рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё!» пройдзе ў Беларусі з 17 па 24 кастрычніка, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Кампанія накіравана на аднаўленне лясоў, якія пацярпелі ад ураганных вятроў і ўсыхання насаджэнняў. Каб прыняць удзел у акцыі, трэба звярнуцца ў лясгас ці лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы падкажуць участкі, дзе патрабуецца дапамога валанцёраў, забяспечаць неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром. Ад добраахвотнікаў патрабуецца толькі прыбыць на месца работы.
На Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў, які ўваходзіць у склад холдынгу «БелаўтаМАЗ», працягваецца мадэрнізацыя вытворчасці – завершаны пусканаладачныя работы і навучанне персаналу па эксплуатацыі новага высокадакладнага абсталявання. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе ААТ «МАЗ».
Магілёўская вобласць плануе актывізаваць супрацоўніцтва з кітайскай правінцыяй Шэньсі. Аб гэтым расказаў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Агульнагарадскія суботнікі пройдуць у Магілёве 17 і 31 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. У абласным цэнтры з 5 кастрычніка па 6 лістапада будзе праходзіць месячнік па навядзенні парадку. У горадзе запланаваны ўборка, добраўпарадкаванне двароў, плошчаў, сквераў, вуліц, паркаў, зон адпачынку і іншых аб'ектаў сацыяльна–бытавога і культурнага прызначэння, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы.
На партале «Е–Паслуга» з'явілася новая электронная паслуга па ўліку даходаў фізічных асоб, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
У Беларусі стартуе новы праект – спартыўна–патрыятычная гульня «Сямейная зарніца». Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. На пасаду старшыні Клімавіцкага райвыканкама ўзгоднены Аляксандр Анжэнка. БЕЛТА
Урачыстае адкрыццё выніковай выставы ХХХ Міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» адбудзецца 29 верасня ў 11.30 у Мастацкім музеі ім. П.В.Масленікава. На выставе будуць прадстаўлены работы ўдзельнікаў пленэру. Уваход на адкрыццё бясплатны. Выстава працягнецца па 15 лістапада.
Жанчыны ў сферы жыллёва–камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці займаюць ключавыя ролі на ўсіх узроўнях – ад радавых спецыялістаў да кіраўнікоў прадпрыемстваў. Яны тыя, ад каго штодня залежыць камфорт у нашых дамах і гарадах, чыю працу мы бачым кожны дзень, але чыю каштоўнасць часам немагчыма пераацаніць. Гераіня нашага сюжэту – начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва–камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Касаткіна.
На базе Магілёўскай дзіцячай областнай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё філіяла кафедры педыятрыі №2 з курсам ФПК і ПК Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта.
Семінар–практыкум «Дзяржаўныя інстытуты, СМІ і блогасфера: лічбавая рэпутацыя і эфектыўнае ўзаемадзеянне» адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнікі аддзелаў ідэалагічнай працы і па справах моладзі гарвыканкамаў і адміністрацый раёнаў у гарадах, галоўныя рэдактары сродкаў масавай інфармацыі і блогеры Магілёўскай вобласці.
Магілёўскі «Барысфен» і «Гомельскія рысі» сустрэнуцца ў стартавым матчы 35–га чэмпіянату Беларусі па баскетболе.
Бульбу ў Беларусі прыбралі з 43% запланаваных плошчаў, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле аператыўных даных на 25 верасня, бульба ўбрана з 43% плошчаў краіны. Накапана бульбы 317 тыс.т сярэдняй ураджайнасцю 338 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская – 86 тыс. т, Мінская – 77 тыс. т, Брэсцкая – 66 тыс. т, Гомельская – 35 тыс. т., Гродзенская – 31 тыс. т., Віцебская – 22 тыс. т. У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска–фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9253 тыс.т.
Першая партыя расійскай вакцыны «Грыпол Плюс» прайшла абавязковы лабараторны кантроль якасці і паступае ў арганізацыі аховы здароўя. «Першая партыя ўжо прайшла абавязковы лабараторны кантроль якасці і паступае ў арганізацыі аховы здароўя», – паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня падпісаў указ №319 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.
У абласным Цэнтры творчасці прайшоў форум Школ міру Магілёўшчыны, які сабраў каля 600 навучэнцаў з усяго Прыдняпроўскага краю. Мерапрыемства прайшло ўжо другі раз і сёлета адбылося пад дэвізам «Разам мы – Беларусь».
Творчыя сустрэчы вядомых аніматараў стануць неад'емнай часткай праграмы XXIX Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка». Грандыёзнае свята пройдзе ў Магілёве з 30 верасня па 2 кастрычніка, расказалі на Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
З 24 па 25 верасня ў Магілёўскім СК «Алімпіец» праходзяць абласныя спаборніцтвы «Ліга адважных» па вольнай, грэка–рымскай барацьбе. У турніры ўдзельнічае каля 285 юных спартоўцаў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў.
У Мінску адбыўся II Рэспубліканскі маладзёжны жаночы форум «Жаночая энергія для вялікай справы». Ён сабраў каля 200 удзельніц ва ўзросце ад 18 да 31 года – прадстаўніц рэальнага сектара эканомікі з усіх рэгіёнаў краіны. Магілёўскую вобласць прапанавалі больш за 20 дзяўчат.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 9.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 26 верасня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42–21–02 (Бельскі Антон Уладзіміравіч – намеснік старшыні гарвыканкама);
Астанкі 9 байцоў Чырвонай Арміі і 6 медальёнаў. Такі вынік першых дзён пошукавай экспедыцыі «Сожская мяжа». Яна праходзіць у Слаўгарадскім раёне. Віккруўцы і 52–і спецбатальён вядуць раскопкі на полі ля вёскі Папоўка і ў лесе ля вёскі Аляксандраўка–1.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад памочніка Прэзідэнта Беларусі – інспектара па Магілёўскай вобласці Надзеі Каткавец. Прэзідэнту даложана аб выкананні даручэнняў, дадзеных па выніках рабочай паездкі ў Шклоўскі раён 18 верасня.
Выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 29 верасня ў Горках начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва–камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Вітальеўна Касаткіна. Прыём будзе праходзіць з 09.00 да 12.00 па адрасе: Магілёўская вобласць, г. Горкі, вул. Касманаўтаў, д. 3 (будынак УКПП «Камунальнік»). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (0222) 60–42–73. Рэд.