Архіў навін

Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае на кінасвята «Навагоднія прыгоды Лялькі Лол-Адзінарожкі і Чалавека-Павука». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як адзначылі суразмоўцы, святочная праграма вельмі насычаная і цікавая. Гасцей чакаюць гульні, конкурсы, танцавальны флэшмоб, розыгрыш прызоў, анімацыйны фільм «Конь Юлій і вялікія скачкі». Мерапрыемства пройдзе ў кінатэатры «Радзіма» 2 студзеня а 13.30. Рэд.
Гасцей у форме выхаванцы Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната чакалі з нецярпеннем, бо роўна год таму курсанты Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь ужо паказвалі дзецям незвычайную казку. Калі яшчэ ў навагодняй казцы ўбачыш сярод герояў пагранічнікаў, а Дзеда Мароза шукаюць па фотаробаце са службовым сабакам?
Каля 600 дзяцей стала ўдзельнікамі абласнога навагодняга свята ў Магілёве. У Палацы культуры вобласці сабраліся дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзеці з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, навучэнцы спецыялізаваных і звычайных школ, гімназій ва ўсяго рэгіёна. Усе яны паказалі высокія вынікі ў вучобе, творчасці і спорце.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў сёння ДУА «Дзіцячы дом г. Бабруйска», – паведамілі ў прэс-службе ведамства.
За апошнія тры гады Прыдняпроўскі край стаў прыкметна прыгажэйшы і зручнейшы для яго жыхароў. У размове са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама высвятляем, што зроблена на працягу апошніх трох гадоў, якія прайшлі пад знакам Года малой радзімы.
Новы мультыборд перадала сёння першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава спецыялізаванай школе закрытага тыпу ў Магілёве. Мультыборд – важны і патрэбны падарунак для школы. Мультыборд спатрэбіцца і ў адукацыйным, і ў выхаваўчым працэсе. Праз эпідсітуацыю шмат сустрэч цяпер праводзіцца анлайн, – растлумачыў дырэктар установы адукацыі Дзмітрый Генісеў.
У грамадскія прыёмныя прыходзяць людзі, неабыякавыя да будучыні нашай краіны. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова падчас працы выязной грамадскай прыёмнай у сярэдняй школе № 7 Магілёва.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 492 аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Стартавала патрыятычная акцыя са знакавага месца ў Асіповічах, дзе размешчаны помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай, мемарыял воінам-інтэрнацыяналістам і алея Славы. Удзельнікі аўтапрабегу – усяго больш за сто машын – прыехалі з Мінска, Магілёва і Бабруйска.
У аблвыканкаме сёння адбылася дваццаць шостая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Народныя выбраннікі разгледзелі праекты бюджэту, інвестыцыйнай праграмы рэгіёна і план працы аблсавета на 2021 год. Былі таксамаўнесены змены ў шэраг раней прынятых рашэнняў.
Кіраўнік спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Леанідавіч Дзядкоў 29 снежня з 13.00 да 15.00 будзе праводзіць у Клічаўскім раённым выканаўчым камітэце выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах (8-022)36-79-295, (8-022)36-79-297.
Акцыя «Нашы дзеці» вучыць нас быць уважлівымі і клапатлівымі. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падчас акцыі «Нашы дзеці», якая прайшла сёння ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце.
Сёння раніцай Бялынічы наведаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч. Першы адрас свята –раённы цэнтр культуры, дзе на «Фабрыку зорак» сабралася адораная моладзь з усяго раёна.
Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоена 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, –паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкім актывам ВНУ рэгіёна. Палілог адбыўся на пляцоўцы МДУ імя А. А. Куляшова.
Цёплымі словамі вітае святочна ўпрыгожанае фае Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната. Гасцей шмат – дзверы ў літаральным сэнсе не зачыняюцца: нават пандэмія не ў стане парушыць шматгадовую сардэчную традыцыю: дабро, як вядома, на каранцін не сыходзіць. Між тым меры бяспекі прынятыя сур’ёзныя.
Абласны этап рэспубліканскай акцыі «Цуды на Каляды» прайшоў сёння ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Кастрычніцкага раёна Магілёва. Павіншаваць дзяцей са святам прыехаў першы сакратар ЦК БРСМ, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк.
З сярэдзіны лістапада 2020 г. функцыянуе афіцыйны публічны тэлеграм-канал Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь «Бяспека і якасць» (@gosstandartby). Аснову напаўнення тэлеграм-канала складае інфармацыя з улікам пастаяннай актуалізацыі з «Рэестра небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Адзначаная інфармацыя распаўсюджваецца з мэтай выключэння пападання ў гандаль і да пакупнікоў небяспечнай і забароненай прадукцыі.
Папяровая фабрыка «Спартак» (г. Шклоў) рыхтуецца да запуску новага абсталявання, якое дазволіць павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі макулатуры, як паведамілі ў канцэрне «Беллеспаперапрам».
Напярэдадні святаў у Магілёўскай вобласці ўзмоцняць кантроль за незаконнай высечкай навагодніх дрэў. Пра гэта расказаў інжынер па ахове і абароне лесу ДЛГУ «Магілёўскі лясгас» Антон Асадчы.
Астанкі 14 байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ў аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Андрэй Шулейка. Астанкі салдат Чырвонай арміі былі знойдзены падчас пошукавых работ у чэрвені гэтага года. Гэтыя працы праводзіў гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Віккру» сумесна з 52-м пошукавым батальёнам.
Падпісана дадатковае пагадненне да Пагаднення паміж Магілёўскім аблвыканкамам, абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і Асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў на 2019–2021 гады. Дакумент дапоўнены ў сувязі з зменамі ў заканадаўстве, якія ў найбліжэйшы час будуць адлюстраваны ў пагадненнях усіх узроўняў і калектыўных дагаворах.
Акцыя «Нашы дзеці» прайшла сёння ў Шклоўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку. Павіншаваць дзяцей у ліку іншых прыехаў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
У сераду, 23 снежня, прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам правядзе начальнік упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Віктар Іванавіч Ротчанкаў. З 10.00 да 12.00 гадзін па тэлефоне (80222) 63-24-31 ён адкажа на пытанні, якія тычацца бяспекі дарожнага руху і дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі.
Абласная маладзёжная акцыя рэспубліканскага праекта «Памяць сэрца» пройдзе ў Магілёве 23 снежня. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ». Мерапрыемства стартуе ў 11.30 на плошчы Славы. Дзеці выкладуць запаленымі лампадкамі словы «Памяць сэрца», ушануюць хвілінай маўчання памяць пра подзвіг магіляўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны, ускладуць кветкі да Вечнага агню. У 12.00 адбудзецца аўтапрабег «За любімую Беларусь» да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Тут удзельнікі акцыі ўскладуць кветкі да капліцы і запаляць лампадкі.
Завершен первый этап комплексной проверки органов управления территориальной обороны Могилевской области. Его итоги подвели сегодня в облисполкоме.
Максім Гурын, старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў:
Пётр Руднік, генеральны дырэктар ААТ «Магілёўхімвалакно»: – Найважнейшай тэмай лічу падтрымку экспарцёраў, паколькі Беларусь – краіна экспартна арыентаваная. Прывяду некалькі лічбаў, якія тычацца прадпрыемства, якое ўзначальваю. Асноўны наш прадукт – поліэфірнае валакно. У 2015-м мы выпусцілі 53 тысячы тон прадукцыі. Па выніках гэтага года аб’ём выпуску павінен перавысіць 100 тысяч тон. Між тым унутрырэспубліканскае спажыванне нашага валакна – толькі 5 працэнтаў ад аб’ёмаў вытворчасці. Усё астатняе мы павінны прадаваць на знешніх рынках, чым і займаемся.
Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава займае пятае месца ў агульным заліку Кубка свету пасля чатырох праведзеных этапаў. Перад стартам чацвёртага кубкавага этапу ў аўстрыйскім Хохфільцэне яна была другой, але пасля яго завяршэння не здолела ўтрымацца ў тройцы лідараў. У Аўстрыі Дзінара Алімбекава выступіла няўдала: у спрынтарскай гонцы на 7,5 км заняла толькі 31-е месца, у гонцы пераследу фінішавала на 11-й пазіцыі, а ў мас-старце аказалася на 20-м радку выніковага пратакола.
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Карла Маркса аб’яўляе перазагрузку і спяшаецца падарыць толькі станоўчыя эмоцыі дарослым і дзецям. Установа культуры рыхтуе шмат сюрпрызаў для магілёўцаў. Для падтрымання ў горадзе святочнай атмасферы аформлены аконныя выставы «Дзед Мароз рыхтуецца да Новага года» і «Навагоднія гісторыі».