RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - студзень 16, 2019

РЭПАРТАЖ: Вясноўскі дом-інтэрнат: перадавы вопыт індывідуальнага развіцця і адаптацыі дзяцей-інвалідаў

Уключэнне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і дзяцей-інвалідаў у жыццё грамадства паступова становіцца магістральнай лініяй сацыяльнага развіцця Беларусі. Распрацавана спецыяльная праграма, галоўная ўвага ў якой надаецца жыццёвай кампетэнцыі такіх дзяцей, здольнасці жыць у нармальных умовах. Значных вынікаў у гэтай працы дамогся Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У Магілёўскай вобласці ў рэжыме нон-стоп працуе 300 «лясных сталовых»

Тры сотні «лясных сталовых» працуе ў рэжыме нон-стоп на Магілёўшчыне. Каб дапамагчы дзікім жывёлам перажыць зіму, у лясгасах загадзя паклапаціліся аб «меню»: нарыхтавалі зерне, сілас і гародніну. «Накрываюць паляну» ў месцах найбольшага скаплення звяроў.

Заключны этап рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Яўгена Глебава пройдзе ў Магілёве 22-27 красавіка

Заключны этап V Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Яўгена Глебава пройдзе ў Магілёве 22-27 красавіка, паведаміў кансультант аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Анатоль Мукалаў.

Аўтапарк падраздзяленняў Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС папоўніцца новымі машынамі

Аўтапарк падраздзяленняў Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС 17 студзеня папоўніцца 14 новымі машынамі. Іх перададуць таксама ў раёны, паведаміла карэспандэнту сайта вядучы спецыяліст аддзялення ідэалагічнай работы абласнога ўпраўлення Таццяна Паказаньева.

БЧ дапамагла адрамантаваць чыгуначнае палатно ў заасадзе ў Буйнічах

Беларуская чыгунка дапамагла адрамантаваць чыгуначнае палатно ў заасадзе ў Буйнічах. Аднаўленчыя работы вяліся 12 дзён, паведамляецца на сайце ТРК «Магілёў».

«Магілёўскае сафары» існуе ўжо 8 гадоў. Гэта адзін з любімых атракцыёнаў для вялікіх і маленькіх наведвальнікаў.

У Магілёўскай вобласці адзначаюцца адзінкавыя выпадкі захворвання на грып сярод непрышчэпленых

У Магілёўскай вобласці адзначаюцца адзінкавыя выпадкі захворвання на грып сярод непрышчэпленых. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Міхаіла Лусцянкова рэктарам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляецца на афіцыйным інтэрнэт-партале кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктарам дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» Міхаіла Лусцянкова.