RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - жнівень 2019

30 Жнівень

Першае пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання адбудзецца 3 верасня

Першае пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 3 верасня ў 10.00 у кабінеце №205 Дома светаў (г.Магілёў, вул. Першамайская, д. 71).

Выкарыстанне спартыўных аб’ектаў Магілёўскай вобласці – на кантролі КДК

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў навучальна-спартыўнай установе «Клімавіцкі ЦФАР “Здароўе”». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.

Рамонт школы №2 у Чэрыкаве плануюць завяршыць да пачатку навучальнага года

Паскоранымі тэмпамі працуюць будаўнікі на аб’екце СШ № 2 г. Чэрыкава. Яе капітальны рамонт з мадэрнізацыяй быў пачаты, як і прадугледжвалася нарматыўнай дакументацыяй, у першых чыслах жніўня. Здаць аб’ект планавалася ў канцы кастрычніка (генпадрадчык – ААТ «Пінсксаўгасбуд»).

У Шклоўскім раёне прэзентавалі першыя ўзоры Айчыннай ільноўборачнай тэхнікі

У Шклоўскім раёне прайшоў семінар-дэманстрацыя айчыннага комплексу спецыялізаваных машын для механізацыі працэсаў уборкі лёну. Тэхніка выраблена на беларускіх прадпрыемствах з узроўнем лакалізацыі 80-90%.

У праваслаўных храмах Магілёўскай вобласці пройдуць малебны на пачатак навучальнага года

Во всех православных храмах Могилевской области 1 сентября  состоятся утренние либо вечерние молебны на начало учебного года.   

Магілёўскі драмтэатр 19-22 верасня правядзе Тыдзень ушанавання артыстаў-юбіляраў

Магілёўскі драмтэатр 19-22 верасня правядзе тыдзень ушанавання артыстаў Галіны Угначовай і Васіля Галеца, якія ў жніўні адзначылі 70-годдзе. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.

Як чарвякі ператвараюць смецце ў суперугнаенне: майстар-клас ад клічаўскага фермера. Відэа

Проблему плодородия почвы, а заодно и переработки мусора в Кличеве решают с помощью… червей.

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама па ўтварэнні абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання адбудзецца 2 верасня

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па ўтварэнні Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання адбудзецца 2 верасня ў 14.00 у зале селектарных нарад аблвыканкама (г. Магілёў, вул.

29 Жнівень

Перапіс насельніцтва-2019: запоўніць анкету можна будзе ў інтэрнэце

У Беларусі запусцяць спецыяльны сайт перапісу насельніцтва 2019 года. Такім чынам, усе жадаючыя змогуць запоўніць апытальнік праз інтэрнэт. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным камітэце Магілёўскай вобласці.

У адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай гімнастыцы мужчынская зборная Магілёўскай вобласці заняла трэцяе агульнакаманднае месца

У адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай гімнастыцы мужчынская зборная рэгіёна ў складзе магілёўцаў Ягора Шарамкова і Аляксея Селязнёва, бабруйчан Алега Цясельскага і Арцёма Бокага з агульным балам 288 заняла трэцяе агульнакаманднаемесца. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».

Выхаванцам Магілёўскага гарадскога сацыяльнага прытулку ўручылі падарункі да школы

Выхаванцы Магілёўскага гарадскога сацыяльнага прытулку сталі ўдзельнікамі традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям», прымеркаванай да Дня ведаў. Партфелі з поўным камплектам неабходных канцылярскіх прыладаў, а таксама кнігі і прысмакі атрымала 14 дзяцей школьнага ўзросту.

У Магілёўскай вобласці аграрыі дапамагаюць ва ўборцы збожжавых на прыватных падворках

Аграрыі дапамагаюць вяскоўцам убраць збожжавыя на прыватных падворках. Масавая ўборка на асабістых прысядзібных участках пачалася пасля таго, як праца ў паляхнаблізіласяда фінішнай прамой. На дапамогу вяскоўцам прыходзяць і фермеры. У асобных гаспадарках для пенсіянераў і сваіх работнікаў прадугледжаны льготныя расцэнкі.

«Магатэкс» прыме ўдзел у выставе сродкаў індывідуальнай абароны ў Маскве

ААТ «Магатэкс» прадставіць прадукцыю на выставе «Бяспека і ахова працы», якая з 2011 года штогод праходзіць у Маскве на ВДНГ, паведамілі ў канцэрне «Беллегпрам».

Вучэбныя эвакуацыі пройдуць у школах 9-10 верасня

Вучэбныя эвакуацыі пройдуць у школах 9-10 верасня падчас акцыі «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Васіль Сіўчак.

28 Жнівень

Магілёўскі «Дамачай» плануе ўсталяваць лінію па вытворчасці снэкавай групы вырабаў

ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» плануе ўсталяваць аўтаматызаваную лінію па вытворчасці снэкавай групы вырабаў (брэцаляў, колцаў, саломкі, міні-сушак). Пра гэта паведаміла сёння генеральны дырэктар прадпрыемства Наталля Падлесных падчас сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца з рабочым калектывам завода.

Валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» дапамогуць добраўпарадкаваць дзве святыні Магілёва

Фінальнае мерапрыемства рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі» пройдзе ў Магілёве 29 жніўня. У гэты дзень валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» дапамогуць добраўпарадкаваць адразу дзве святыні абласнога цэнтра.

У Магілёўскай вобласці засталося ўбраць 2% плошчаў збожжавых

У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Засталося 2% запланаваных плошчаў. На палях Бабруйскага, Быхаўскага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Слаўгарадскага раёнаў збожжаўборачныя камбайны ўжо справіліся з атрыманым заданнем, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Эстафету акцыі БРСМ «Тыдзень дабра» 30 жніўня прыме Магілёў

Валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі напярэдадні новага навучальнага года ва ўсіх рэгіёнах і горадзе Мінску праводзяць «Тыдзень дабра». Магілёў прыме акцыю 30 жніўня, паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

ХК «Магілёў» пачаў выступленне ў Экстралізе з перамогі

У першым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі ў Экстралізе А ХК «Магілёў» прымаў ХК «Нёман». Старт Магілёўскага хакейнага клуба атрымаўся сенсацыйным. Дэбютант Экстралігі перайграў больш тытулаванага суперніка 3:1. У складзе магілёўцаў шайбы закінулі Ілья Казьянін (форвард адзначыўся дублем) і Віктар Андрушчанка.

Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Шэпелеў 31 жніўня правядзе прамую тэлефонную лінію

Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў 31 жніўня правядзе прамую тэлефонную лінію.