RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 26, 2019

Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прадоўжыў рабочую паездку па Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай аграхолдынга «Купалаўскае».

Лукашэнка: мы не можам кінуць стратныя гаспадаркі і людзей, якія там працуюць

Стратныя сельгаспрадпрыемствы ў Беларусі маюць намер вывесці на рэнтабельную работу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання малочнатаварнага комплексу «Сліжы» ў Шклоўскім раёне.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з работай аграхолдынга «Купалаўскае»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае рабочую паездку па Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы сёння азнаёміцца з работай аграхолдынга «Купалаўскае».

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу – 2019»

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу – 2019». Традыцыйнае мерапрыемства адбудзецца 13-20 красавіка, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

Пуцеправод праз чыгунку па вуліцы Першамайскай у Магілёве чакае рамонт

Пуцеправод праз чыгунку па вуліцы Першамайскай у Магілёве чакае рамонт. Асноўныя працы запланаваны на 2020 год.

Гэты мост – адзін з найстарэйшых у абласным цэнтры: яму амаль 100 гадоў. Бягучы рамонт тут праводзілі дваццаць гадоў таму.

У Магілёве і Магілёўскім раёне 10 красавіка пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск»

У Магілёве і Магілёўскім раёне 10 красавіка пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.