RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - май 14, 2019

Быхаўскі і Хоцімскі раёны сталі ўдзельнікамі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі

Быхаўскі і Хоцімскі раёны сталі ўдзельнікамі праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які стартаваў у лютым гэтага года і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Беларусі. Скарыстацца такога роду падтрымкай міжнароднай супольнасці змогуць толькі 12 раёнаў нашай краіны: па 1-3 ад кожнай вобласці. У Магілёве сёння прайшла першая інфармацыйная сустрэча ў межах праекта.

Аляксандр Лукашэнка аб заканчэнні навучальнага года і ўступнай кампаніі: непатрэбных паслабленняў быць не павінна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнку і міністра адукацыі Ігара Карпенку.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніякія праблемы ў эканоміцы і, тым больш, ніякія вірусы не адмяняюць актуальнай тэмы, якая ляжыць у сферы адукацыі дзяцей і рашэнняў у гэтым плане.

Пасеў зялёнага гарошку завяршаецца ў Быхаўскім раёне

На палях філіяла «Макранскі» ААТ «Быхаўскі КАСЗ» вядзецца сяўба зялёнага гарошку. Сёлета плошчы пад гэтую культуру вырашылі паменшыць з 500 гектараў да 370, але ўраджай разлічваюць атрымаць не ніжэйшы за леташні.

АДІ ў маі прысвечаны ключавым аспектам паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 16 мая ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны ключавым аспектам паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Прыём грамадзян правядзе 20 мая ў Хоцімску памочнік Прэзідэнта Беларусі – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы

Выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 20 мая ў 13.00 у Хоцімскім раённым выканаўчым камітэце памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне (80224) 77 92 83.

Прамая лінія па пытаннях ажыццяўлення аналізу эфектыўнасці работы арганізацый, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аблвыканкама, адбудзецца 28 мая

Прамая лінія па пытаннях ажыццяўлення аналізу эфектыўнасці работы арганізацый, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Магілёўскага аблвыканкама, адбудзецца 28 мая. З 9.00 да 11.00 па тэлефоне 8 (0222) 27-36-74 на пытанні жыхароў рэгіёна адкажа начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец.