RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - май 11, 2019

Магілёўская вобласць разам з усёй краінай 12 мая адзначыць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Магілёўская вобласць разам з усёй краінай 12 мая адзначыць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Ва ўсіх раёнах рэгіёна пройдуць цырымоніі ўзняцця аднаго з галоўных дзяржаўных сімвалаў нашай краіны – чырвона-зялёнага сцяга.

У Магілёве ўзнагародзілі работнікаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі рэгіёна

У Магілёве ўзнагародзілі работнікаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі рэгіёна. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці.

Касцюковічы прымуць спартакіяду кіруючага складу органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці

XII спартакіяда кіруючага складу органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці, прысвечаная 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пройдзе 18 мая ў Касцюковічах. Пра гэта паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У Магілёўскай вобласці ў летні перыяд плануецца аздаравіць больш за 43 тыс. дзяцей

Летняя аздараўленчая кампанія стартуе ў Магілёўскай вобласці з 1 чэрвеня. Гэтым летам плануецца аздаравіць 43,2 тыс. дзяцей, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

Рэстаўрацыя знойдзенага ў Бабруйску шлема з тысячагадовай гісторыяй зойме каля года

Рэстаўрацыя знойдзенага ў Бабруйску шлема канца IX – пачатку XI стагоддзя зойме каля года. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ.

Зараз артэфакт знаходзіцца пад пільным наглядам супрацоўнікаў музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Пераможцаў 13 міжнародных алімпіяд будуць прымаць у ВНУ Беларусі без экзаменаў у 2019 годзе

Міністэрства адукацыі пастановай №42 ад 29 красавіка 2019 года зацвердзіла пералік з 13 міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх будуць прымацца ў беларускія ВНУ і ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі без уступных выпрабаванняў у 2019 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.