RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 22, 2020

З пачатку года на дарогах Магілёўскай вобласці з удзелам пешаходаў адбылося 100 ДТЗ

Сёлета на дарогах Магілёўскай вобласці з удзелам пешаходаў адбылося 100 дарожна-транспартных здарэнняў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама.

Турыстычную карту Магілёўшчыны стварылі супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна

Турыстычную карту Магілёўшчыны стварылі супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Рэсурс прысвечаны Году малой радзімы і знаёміць з архітэктурнымі славутасцямі, прыроднымі помнікамі, культурай і традыцыямі краю.

Прыроднае земляробства асвойваюць у Магілёўскім раёне

Здаровую ежу з дапамогай прыроднага земляробства вырошчваюць у Магілёўскім раёне. Цэнтрам ініцыятывы стаў аграгарадок Княжыцы.

Найбуйнейшая ў Беларусі ветраэнергетычная ўстаноўка з’явіцца ў Мсціслаўскім раёне

Самы высокі і магутны не толькі ў Беларусі, але і ў СНД ветрагенератар з’явіцца каля вёскі Кокатава ў Мсціслаўскім раёне. Мяркуецца, што яго будаўніцтва ў межах праекта «Ветраэнергетычная ўстаноўка “Асмолавічы”» (заказчык – адна з магілёўскіх кампаній), будзе завершана ўжо ў канцы снежня бягучага года.

У аграгарадку Іскра Бялыніцкага раёна прайшоў урачысты пуск прыроднага газу

У аграгарадку Іскра Бялыніцкага раёна прайшоў урачысты пуск прыроднага газу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДВА «Белпалівагаз».

Работнікі газавай службы за тры месяцы пабудавалі амаль 14 км газаправода, блакітнае паліва прыйшло ў аграгарадкі Іскра і Ланькова.

Фінал школьнага кубка КВЗ пройдзе ў Магілёве 30 кастрычніка

Фінал школьнага кубка КВЗ пройдзе ў Магілёве 30 кастрычніка. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў.

На сцэне гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу выступіць шэсць каманд са школ, ліцэяў і гімназій Магілёва, Быхава і Баркалабава.

Палата прадстаўнікоў працягнула збор прапаноў па зменах у Канстытуцыю

Палата прадстаўнікоў працягнула збор прапаноў па зменах у Канстытуцыю.

Выкарыстанне масак можа на 80% знізіць пагрозу заражэння каронавірусам – навукоўцы

Хірургічныя маскі дазваляюць у некаторых выпадках нават на 80% знізіць пагрозу пападання каранавіруса ў арганізм, аднак не ліквідуюць небяспеку да канца. Гэта паказаў унікальны эксперымент, праведзены ў інстытуце медыцыны пры Такійскім універсітэце, – паведамляе ТАСС са спасылкай на японскую тэлерадыёкампанію NHK.

Міністэрства аховы здароўя перагледзела рэкамендацыі па ўжыванні лекаў у лячэнні COVID-19

Міністэрства аховы здароўя перагледзела рэкамендацыі па ўжыванні лекаў у лячэнні COVID-19, як паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі – начальнік упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль, каменціруючы загад № 1106 ад 20 кастрычніка 2020 года.