RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 5, 2020

Крычаўскі раён – прыклад працы інвестыцый у паўднёвы ўсход Магілёўшчыны

У лістападзе ў Крычаве пройдзе Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху». Ён прысвечаны развіццю паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці.

Спецыялізаваны дзіцячы сад пачне працу ў Магілёве

Адзіны ў Магілёве дзіцячы сад для малых з парушэннем органаў зроку адновіць сваю працу ў лістападзе. Пасля капітальнага рамонту сюды вернуцца выхаванцы і спецыялісты.

Руслан Страхар: у эканоміцы Магілёўшчыны ёсць станоўчая дынаміка

Падвесці вынікі васьмі месяцаў гэтага года, а таксама зазірнуць у будучыню: у студыі тэлерадыёкампаніі «Магілёў» прайшла сустрэча з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам.

Адкрыты дыялог паміж навучэнскай моладдзю і прадстаўнікамі прафсаюзнай арганізацыі прайшоў у Магілёўскім медкаледжы

Адкрыты дыялог паміж навучэнскай моладдзю і прадстаўнікамі прафсаюзнай арганізацыі прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Установу адукацыі з азнаямленчым візітам наведаў старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла.

У КДК падвялі вынікі аўдыту выкарыстання бюджэтных сродкаў на правядзенне праграмных мерапрыемстваў у сферы барацьбы з сухотамі

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны ход рэалізацыі ў рэгіёне падпраграмы «Туберкулёз» дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016–2020 гады. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Беларусы могуць унесці ў Палату прадстаўнікоў прапановы аб зменах у Канстытуцыю

Палата прадстаўнікоў збірае прапановы па зменах у Канстытуцыю Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Палаты прадстаўнікоў.

Свае прапановы беларусы могуць накіроўваць па электроннай пошце Zakon@house.gov.by да 25 кастрычніка.

Адзіны дзень азелянення пройдзе ў Беларусі 10 кастрычніка

Адзіны дзень азелянення пройдзе ў Беларусі 10 кастрычніка. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Свідзінскі.