RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 8, 2020

Вольга Чупрыс: неабходна фарміраваць асаблівую прававую культуру насельніцтва

Неабходна фарміраваць асаблівую прававую культуру насельніцтва. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс падчас выязнога асабістага прыёму грамадзян у Бялыніцкім райвыканкаме.

У Магілёве поўным ходам ідзе ўзвядзенне кардыякарпуса абласной клінічнай бальніцы

Новыя планы на лячэнне сардэчнікаў у Магілёўскай вобласці становяцца ўсё больш рэальнымі. Поўным ходам ідзе ўзвядзенне кардыякорпуса абласной клінічнай бальніцы.

Тыдзень маці пройдзе ў Магілёўскай вобласці 12–18 кастрычніка

У Магілёўскай вобласці, як і па ўсёй рэспубліцы, напярэдадні Дня маці, якіштогод адзначаецца ў нашай краіне 14 кастрычніка, стартуе Тыдзень маці. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Тэрміны ізаляцыі для тых, хто прыбывае з-за мяжы, і кантактаў першага ўзроўню па COVID-19 скароцяць да 10 дзён

Міністэрства аховы здароўя скароціць да 10 дзён тэрміны ізаляцыі для тых, хто прыбывае з краін з дрэннай эпідэмічнай сітуацыяй, і для тых, хто ўстаноўлены як кантакт першага ўзроўню з заражаным COVID-19. Пра гэта паведаміў сёння журналістам выканальнік абавязкаў міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.

Больш за 300 спартсменаў будзе змагацца за Кубак Беларусі па кросе ў Магілёве

У Магілёве 14 кастрычніка пройдзе Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе ў праграме фіналу Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу «Перамога» на прызы газеты«СБ. Беларусь сегодня». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 54 жыхаркі Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 358 аб узнагароджанні ордэнам Маці. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці

Дабрачынная акцыя для пажылых людзей пройдзе ў Магілёве

Дабрачынную акцыю ў дапамогу пажылым адзінокім людзям, якія пражываюць на сацыяльных месцах у Нядашаўскай участковай бальніцы, праводзіць Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.