RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 28, 2020

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі прысвоены знойдзенаму ў Бабруйску шлему

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь 2 катэгорыі (нацыянальнае значэнне) прысвоены шлему, знойдзенаму ў Бабруйску. Такое рашэнне прынята ў кастрычніку на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Цырымонія перапахавання на вайсковых могілках Бынава Чавускага раёна адбудзецца 29 кастрычніка

У чацвер, 29 кастрычніка, на вайсковых могілках у Бынава адбудзецца цырымонія перапахавання астанкаў савецкіх воінаў, паднятых з чавускай зямлі падчас пошукавых экспедыцый. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Чавускага райвыканкама Ірына Анікеенка.

Сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі пенсіянерам вырастуць з 1 лістапада

У Беларусі з 1 лістапада ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам, старэйшым за 75 гадоў, як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лістапада

У Беларусі з 1 лістапада падвысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br256,1 да Br258,11 і будзе дзейнічаць да канца студзеня 2021 года, як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Памер дзіцячых дапамог вырасце з 1 лістапада

У Беларусі з 1 лістапада вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Цягнік Гомель – Магілёў – Віцебск будзе хадзіць на рэгулярнай аснове

Беларуская чыгунка працягвае курсіраванне новага цягніка ў зносінах Гомель – Магілёў – Віцебск. Пра гэта паведамляецца на сайце БЧ.

Новы рэзідэнт СЭЗ «Магілёў» плануе развіваць энергетычную інфраструктуру

У СЭЗ «Магілёў» зарэгістраваны новы рэзідэнт – ТАА «Салартаўн». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны.

Страйк на прадпрыемстве – гэта нонсэнс, лічыць дырэктар ААТ «Славянка» Тэймураз Бачарышвілі

На Бабруйскай «Славянцы», адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці краіны, зладжана і якасна працуе калектыў, накіраваны на развіццё сваёй вытворчасці.

Маладзёжны студэнцкі форум «За намі будучыня» пройдзе 29–31 кастрычніка ў Магілёве

Маладзёжны студэнцкі форум «За намі будучыня» пройдзе з 29 па 31 кастрычніка на базе Міжнароднай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» у Магілёве, як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Юлія Зінкевіч.