RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - Снежань 14, 2020

«Альфа Радыё» пачало вяшчанне ў Магілёўскай вобласці

У снежні 2020 года «Альфа Радыё» загучала на частаце 93.0 FM для жыхароў Асіповічаў, Бабруйска і Клічава.

З зарастаннем Пячэрскага возера ў Магілёве будуць змагацца з дапамогай пэўных відаў рыб

З зарастаннем Пячэрскага возера ў Магілёве зараз будуць змагацца з дапамогай так званых біямеліяратараў – пэўных відаў рыб. Пра гэта расказаў намеснік начальніка Магілёўскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Барадзько.

Двое падлеткаў праваліліся пад лёд у Чэрыкаўскім раёне, адзін загінуў

Двое падлеткаў праваліліся пад лёд у Чэрыкаўскім раёне, адзін загінуў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

КДК правёў праверку Асіповіцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа

Шэраг праблем і парушэнняў выяўлены Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы УА «Асіповіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж». Пра гэта паведаміў выканальнік абавязкаў намесніка старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.

Прамую тэлефонную лінію 19 снежня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў

Прамую тэлефонную лінію 19 снежня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

У Магілёўскай вобласці 14 чалавек з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі аформіліся рамеснікамі

Спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў у Кіраўскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дапамагаюць сваім падапечным скласці бізнес-планы і зарэгістравацца ў якасці рамеснікаў. У такім выпадку прадугледжана дзяржаўная субсідыя: для гараджан – 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, для вяскоўцаў – 15. У якасці падатку– усяго адна базавая велічыня на год.

Выстава мастацкага тэкстылю «Чароўныя фарбы Індыі» адкрыецца 16 снежня ў Магілёве

Выстава мастацкага тэкстылю «Чароўныя фарбы Індыі» адкрыецца 16 снежня ў 16.00 у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Сангіта Бахадур, іншыя афіцыйныя асобы.

Дабрачынная акцыя «Загадай жаданне» ўпершыню пройдзе ў Магілёве

У Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў напярэдадні навагодніх і калядных святаў будуць выконваць самыя патаемныя і самыя светлыя жаданні дзяцей. У сценах арганізацыі ўпершыню пройдзе дабрачынная акцыя «Загадай жаданне», расказаў старшыня маладзёжнага савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Кірыл Шусцік.