RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - люты 12, 2020

Больш за Br240 тыс падаткаў недаплаціла ў бюджэт магілёўскае таварыства з абмежаванай адказнасцю

Больш за Br240 тыс падаткаў недаплаціла ў бюджэт магілёўскае таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое займаецца вытворчасцю і ўстаноўкай вокнаў і рамонтна-будаўнічымі работамі.

Стаўка рэфінансавання з 19 лютага зніжаецца да 8,75%

Стаўка рэфінансавання з 19 лютага зніжаецца з 9% да 8,75% гадавых, стаўка па крэдыце овернайт –з 10% да 9,75% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт – з 8% да 7, 75% гадавых. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага банка.

Марлевыя павязкі пачалі выпускаць на швейным прадпрыемстве «Славянка» ў Бабруйску

Марлевыя павязкі пачалі вырабляць на швейным прадпрыемстве ААТ «Славянка» ў Бабруйску. Пра гэта паведаміў дырэктар ААТ «Славянка» Тэймураз Бачарышвілі.

За 2019 год у Магілёўскай вобласці выяўлена 203 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі

За 2019 год у Магілёўскай вобласці выяўлены 203 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі (2018-ы –210). Паказчык захворвання складае 19,3 на 100 тыс. насельніцтва і застаецца на ўзроўні мінулага года, паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У Бабруйску будуць два дні святкаваць Масленіцу

У Бабруйску будуць два дні святкаваць Масленіцу. Народнае свята пройдзе 29 лютага і 1 сакавіка ў гарадскім парку культуры і адпачынку, паведамілі ў аддзеле культуры Бабруйскага гарвыканкама.

Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Шэпелеў 15 лютага правядзе прамую лінію

Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў 15 лютага правядзе прамую тэлефонную лінію.

Магілёўская вобласць адзначае 31-ю гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Магілёўская вобласць адзначае 31-ю гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Стартам святкавання памятнай даты стала дваццаць другая міжрэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў, якую 7 лютага прыняў Круглянскі раён.

Кірмашы вакансій пройдуць у Магілёве 17–21 лютага

Чатыры кірмашы вакансій пройдуць у Магілёве з 17 па 21 лютага. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марына Снытко.

Ордэнам Маці ўзнагароджана аператар машыннага даення ААТ «Бялынічы» Зінаіда Будкевіч-Чайкоўская

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №46 аб узнагароджанні ордэнам Маці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.