RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 11, 2021

Конкурс відэаролікаў «Гэтых дзён не змоўкне слава» абвясціла Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь»

Конкурс відэаролікаў «Гэтых дзён не змоўкне слава» абвясціла Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь». Творчае спаборніцтва прымеркавана да 76-й гадавіны з дня Перамогі савецкіх войскаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Выязныя прыёмы грамадзян дазваляюць атрымаць зрэз актуальных пытанняў на месцах – Андрэй Кунцэвіч

Выязныя прыёмы грамадзян дазваляюць атрымаць зрэз актуальных пытанняў на месцах. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падчас такога прыёму сёння ў Бялыніцкім райвыканкаме.

Андрэй Кунцэвіч: ва ўмацаванне рэгіёнаў і паляпшэнне якасці жыцця запланаваны су’ёзныя інвестыцыі

Ва ўмацаванне рэгіёнаў і паляпшэнне якасці жыцця запланаваны сур’ёзныя інвестыцыі. Пра гэта сказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч пасля сустрэчы з актывам Бялыніцкага раёна па выніках VI Усебеларускага народнага сходу.

Прамую лінію правядзе 12 сакавіка намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Альшэўская

Прамую лінію правядзе 12 сакавіка намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Альшэўская. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 03 яна адкажа на пытанні жыхароў вобласці, звязаныя з дзейнасцю мытні.

 

Абноўлены пералік беларускіх лякарстваў, цэны на якія рэгулюе Міністэрства аховы здароўя

У Беларусі ўдакладнены пералік лекавых сродкаў, што вырабляюцца арганізацыямі краіны, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 сакавіка 2021 года нумар 138, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Руслан Пархамовіч сустрэўся з калектывам будтрэста №13 горада Бабруйска

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у ААТ «Будаўнічы трэст № 13». З калектывам прадпрыемства правёў сустрэчу міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч. На сходзе прысутнічалі таксама намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў і першы намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель.