Міністэрства аховы здароўя сумесна з Міністэрствам адукацыі і Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва распрацавала часовыя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19.
Ход уборачнай кампаніі і асенніх палявых работ знаходзіцца на кантролі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі нават у Дзень ведаў. Пасля прыбыцця ў Бабруйск, дзе адкрываецца новая школа, кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца.
Рэспубліканскі маштабны аўтапрабег «Сімвал адзінства» з перадачай эстафеты ад адной вобласці да іншай пройдзе з 3 па 14 верасня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Сімвалам эстафеты стане збожжа ўраджаю 2021 года.
Першы ўрок, які пройдзе 1 верасня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, будзе на тэму «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны», прысвечаны Году народнага адзінства, паведамляецца ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
У панядзелак, 6 верасня, будзе арганізавана «прамая лінія» па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:
«Ты павінен мець сілу духу, упэўненасць у сабе і веру ў сваё прадпрыемства» – генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Надзея Лазарэвіч расказала пра сакрэты поспеху свайго прадпрыемства.
Плывец Ігар Бокій стаў пяціразовым пераможцам Паралімпіяды ў Токіа.
Беларускі спартсмен перамог на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем (клас SM13). Выніковы час бабруйчаніна – 2 хв 02,70 сек. Гэта новы сусветны рэкорд у гэтым відзе праграмы.
Прамую тэлефонную лінію 4 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Лёсы родных, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, для многіх сем’яў былога СССР дзесяцігоддзямі заставаліся таямніцай. Таямніцай было і месца пахавання дзеда расіяніна Алега Кошалева – жыхара горада Пераслаўль-Залескі Яраслаўскай вобласці, кіраўніка Яраслаўскага абласнога аддзялення Усерасійскай арганізацыі «Баявое Братэрства».
У пачатку восені павышаюцца працоўныя пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля. Пераразлік будзе зроблены больш чым для 2,4 мільёна чалавек. Сярэдні памер пенсій па ўзросце для непрацоўных грамадзян у верасні складзе амаль 545 рублёў. У параўнанні са жніўнем гэта на 6,3 % больш.
Сёння ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце ў межах Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча старшыні праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Марата Маркава з кіраўнікамі і прадстаўнікамі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных службаў, намеснікамі кіраўнікоў па ідэалагічнай працы прадпрыемстваў Магілёва.
Фінальным акордам дабрачыннай акцыі «Цяпер я – у першым класе», якая праводзілася Магілёўскім абласным аддзяленнем РГА «Беларускі дзіцячы фонд», стала ўручэнне падарункаў першакласнікам з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу да Дня ведаў.
Прыярытэтныя напрамкі сістэмы адукацыі Магілёўшчыны – выхаванне і развіццё асобы – абмеркавалі сёння падчас правядзення абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў.