RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - чэрвень 16, 2023

Ігар Петрышэнка: на свяце «Купалле» ў Александрыі сканцэнтраваны каларыт беларускай культуры і фальклору

На фестывалі ў Александрыі сканцэнтраваны ўвесь каларыт беларускай культуры і фальклору. Аб гэтым журналістам заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час пасяджэння пастаянна дзеючага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне.

Фестываль «Сенафэст – 2023» пройдзе ў Кіраўскім раёне 17 чэрвеня

17 чэрвеня на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна адбудзецца адкрыты рэгіянальны фестываль «Сенафэст – 2023». Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Конкурс маладых спецыялістаў прайшоў у Магілёўскай бальніцы №1 (відэа)

У канцы тыдня медыкі будуць адзначаць сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды праходзяць урачыстыя віншаванні найлепшых у прафесіі. У Магілёўскай бальніцы №1 пасля афіцыйнай часткі арганізавалі конкурс маладых спецыялістаў.

Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях удасканалення кадравай палітыкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях удасканалення работы з кадрамі.

Да абмеркавання кадравай работы было запрошана шырокае кола прадстаўнікоў кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, урада і парламента, а таксама губернатары, міністры, памочнікі Прэзідэнта па абласцях.

БЧ прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для гасцей свята «Купалле» ў Александрыі

Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Лагер «Школьны экспрэс» працуе ў аграгарадку Палашкава Клімавіцкага раёна (відэа)

У Магілёўскай вобласці за летнія канікулы плануюць аздаравіць больш за 46 тысяч дзяцей. Працуе 768 летніх лагераў. Школьных лагераў у рэгіёне больш за трыста, у іх адпачываюць больш за 16 тысяч школьнікаў. У сярэдняй школе аграгарадка Палошкава Клімавіцкага раёна працуе лагер пад назвай «Школьны экспрэс».

ЦТ па рускай мове сёння здалі амаль 12 тыс. абітурыентаў

Цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове 16 чэрвеня здалі амаль 12 тыс. абітурыентаў. Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.