RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - чэрвень 2, 2023

Патанненне экспарту, стварэнне вытворчасцей за мяжой. Галоўчанка наведаў шэраг прадпрыемстваў у Слаўгарадзе

Стварэнне вытворчасцей за межамі Беларусі забяспечыць патанненне экспарту. Пра гэта ішла размова падчас візіту прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў філіял «Слаўгарадскі» ААТ «Бабулін гладыш».

Магілёўскія прадстаўнікі бяруць удзел у міжнароднай выставе пражы і валакна ў Турцыі

З 1 па 3 чэрвеня ў Стамбуле (Турцыя) прадпрыемствы нафтахімічнай галіны Беларусі ўдзельнічаюць у складзе беларускай экспазіцыі Made in Belarus на міжнароднай выставе пражы і валакна International Istanbul Yarn Fair, паведамілі на выставачным прадпрыемстве «Белінтэрэкспа» БелГПП.

На Міжнародны фестываль «Залатая пчолка» прыехалі кавалі і ганчары

У Клімавічах ва ўсю шуміць другі дзень Міжнароднага фестывалю «Залатая пчолка». У гарадскім парку арганізаваны пляцоўкі Дамоў рамёстваў некаторых раёнаў нашай вобласці. Складана прайсці міма рамеснікаў Мсціслаўшчыны. Іх пляцоўка ўмоўна падзелена на тры зоны. Адна прысвечана вышыўцы і саломапляценню, другая - ганчарству, трэцяя - кавальскай справе.

«Зраўнаваць умовы для імпарцёраў і мясцовых вытворцаў». Раман Галоўчанка аб цэнавым рэгуляванні

Змяненні ў пастанову Саўміна № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн» дасць магчымасць зраўнаваць умовы для імпарцёраў і мясцовых вытворцаў.

Раман Галоўчанка: дзякуючы прэферэнцыям для паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці з 2015 года створана амаль 3 тыс. працоўных месцаў

Дзякуючы прэферэнцыям для паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці з 2015 года створана амаль 3 тыс. новых працоўных месцаў. Такой думкай з журналістамі падзяліўся прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання Слаўгарадскага раёна.

Вытворчасць мармеладу ў Слаўгарадзе плануецца вывесці на поўную магутнасць восенню гэтага года

Вытворчасць жавальнага і жалейнага мармеладу ў Слаўгарадзе выйдзе на поўную праектную магутнасць ужо восенню гэтага года. Аб гэтым паведамілі на ПГУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» у час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.

Уладальніцу тытула «Міс Залатая пчолка – 2023» выбралі на міжнародным фестывалі ў Клімавічах

У гэтым годзе на Міжнародным фестывалі «Залатая пчолка» ў Клімавічах конкурс «Міс Залатая пчолка – 2023» сабраў шэсць удзельніц. Іх выступленні ацэньвала кампетэнтнае журы, якое ўзначальвала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» Наталля Глушакова.

III Форум медыйнай супольнасці Беларусі праходзіць у Брэсце

III Форум медыйнай супольнасці Беларусі праходзіць у Брэсце. Яго тэма - кросмедыйная журналістыка: тэхналогія і інструментарый

Дванаццаць дзіцячых шматфункцыянальных пляцовак адкрыюцца ў Магілёве ў чэрвені

У Дзень абароны дзяцей у Магілёве адкрылі дзіцячую пляцоўку. А да Дня горада, ён адзначаецца 28 чэрвеня, іх колькасць вырасце да дванаццаці. На іх уладкаванне з абласнога бюджэту выдаткавана больш за адзін мільён шасцісот рублёў. З гарадскога бюджэту штогод выдзяляюцца сродкі на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, але ў гэтым выпадку размова ішла аб бягучых рамонтах.