RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - чэрвень 23, 2023

У рытме зумбы прайшла «Народная зарадка» ў Магілёве

На адкрытай пляцоўцы ля Палаца гімнастыкі зарадзіцца добрым настроем і бадзёрасцю прыйшлі каля 200 чалавек. Падтрымала актыўных гараджан бронзавы прызёр летніх алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце па веславанні на байдарках і каноі, шматразовы пераможца і прызёр этапаў Кубка свету Наталля Лаўрыненка.

Кубінцы зацікаўлены ў пастаўках новых відаў сельскагаспадарчай тэхнікі Холдынгу «Бабруйскаграмаш»

Пры садзейнічанні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Сант'яга Перэс Бенітэса быў арганізаваны візіт кампаніі «Gesime» на ААТ «УКБ «Бабруйскаграмаш».

Брэйк-данс, канцэрт і фаер-шоу - магіляўчан запрашаюць на «Маладзёжны MIX»

Свята пройдзе ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню моладзі, 25 чэрвеня ва ўпадабаным месцы адпачынку гараджан - парку ў Паднікольлі.

У Магілёўскім раёне перапахавалі астанкі сямі чырвонаармейцаў

Астанкі сямі байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ля мемарыяла воінам батальёна міліцыі капітана Уладзімірава ў Магілёўскім раёне. Пра гэта распавёў пісьменнік і гісторык, кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Вікру» Мікалай Барысенка.

Незвычайную аперацыю на сэрцы правялі ў Магілёве

У абласной клінічнай бальніцы правялі дзве першыя ў рэгіёне аперацыі на сэрцы без разрэзаў. Гэта высокатэхналагічная дапамога, калі клапаны дастаўляюцца праз артэрыю. Пасля малаінвазіўных умяшанняў пацыенты хутчэй здаравеюць, і рэабілітацыя праходзіць больш інтэнсіўна. Сучасная медыцынская база дазваляе развівацца, укараняць новыя методыкі лячэння захворванняў сэрца.

Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе 28–30 ліпеня на Чыгірынскім вадасховішчы.

ХII Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе 28–30 ліпеня традыцыйна ў Быхаўскім раёне на Чыгірынскім вадасховішчы ў маляўнічым месцы на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода. Музычны форум захавае свой мультыкультурны фармат.

Архібіскупу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Сафронію прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Магілёва»

Архібіскупу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Сафронію прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Магілёва». Такое рашэнне прынятае на сесіі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў. Гэтага звання арцыбіскуп (у свеце - Сцяпан Пятровіч Юшчук) удастоены за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у духоўную асвету насельніцтва Магілёва.

«Чым далей сыходзіць вайна, тым бліжэй успаміны пра яе». Анатоль Ісачанка аб захаванні гістарычнай праўды

Чым далей адыходзіць вайна, тым бліжэй успаміны пра яе. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас размовы з удзельнікамі міжнароднага маладзёжнага ваенна-патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» ў комплексе «Усакіна» ў Клічаўскім раёне.

Выязная калегія Міністэрства культуры прайшла ў Жылічах

Выязная калегія Міністэрства культуры прайшла ў аграгарадку Жылічы на базе палацава-паркавага ансамбля Булгакаў. Месца яе правядзення выбрана не выпадкова, бо асноўная тэма абмеркавання: «Пра стан працы на знакавых аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Аналіз міжнароднага і нацыянальнага супрацоўніцтва».