Прыёмы грамадзян у сельскіх выканаўчых камітэтах, у невялікіх населеных пунктах, паказваюць цесную ўзаемасувязь улады і насельніцтва на месцах, што дае магчымасць ведаць бягучыя пытанні людзей і аператыўна іх нівеліраваць. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, падводзячы вынікі выязнога прыёму грамадзян у Гарбавіцкім сельскім выканаўчым камітэце Чавускага раёна.