Гарачая пара ў аграрыяў. Услед за ўборкай кукурузы ідзе і нарыхтоўка «другога хлеба». Толькі ў Магілёўскай вобласці сёлета трэба апрацаваць больш за 2700 гектараў палёў бульбы. І паводле інфармацыі аблсельгасхарча, ужо больш за 40% плошчаў убрана. У гаспадарках накапалі 49,5 тысяч тон бульбы, пры сярэдняй ураджайнасці 428 цэнтнераў з гектара. Лідзіруе Шклоўскі раён, аднак не адстаюць і ў Кіраўскім, і Клічаўскім раёнах.