Калі вырашаюцца пытанні арэнднага жылля, ствараюцца прыдатныя сацыяльна-бытавыя ўмовы, неабходная інфраструктура, праблем з кадрамі ва ўстановах аховы здароўя не назіраецца. Такую думку выказала першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч у час знаёмства з арганізацыяй медыцынскай дапамогі ў Бялыніцкім раёне.