Магілёў зноў рыхтуецца прыняць вялікае тэатральнае свята, якое традыцыйна праходзіць у гэтым горадзе ў сакавіку. Дарэчы, продаж білетаў на Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт-2025», які адбудзецца з 20 па 27 сакавіка, быў адкрыты яшчэ 12 лютага, і на многія пастаноўкі яны ўжо раскуплены.