RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 24, 2025

Дата

У МДУ імя А. А. Куляшова пачнуць рыхтаваць кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні

З гэтага года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова ўпершыню ў краіне пачнуць навучаць па спецыяльнасці «фізічная культура. Ваенна-патрыятычнае выхаванне» з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні» і ступені бакалаўра. Тэрмін навучання складзе чатыры гады.

1 млн 300 тыс. тон збожжавых і зернебабовых плануюць сабраць на Магілёўшчыне ў 2025 годзе

У планах у аграрыяў сёлета сабраць 1 млн 300 тысяч тон збожжавых і зернебабовых. І для гэтага ёсць усё, адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Гаспадаркі ў поўным аб'ёме забяспечаны якасным насеннем. Адрамантавана тэхніка. Цяпер галоўнае - зладжана ў агратэхнічныя тэрміны на высокім узроўні правесці пасяўную кампанію. А таксама вельмі важна выконваць працоўную дысцыпліну на кожным працоўным месцы. Асаблівая ўвага - стварэнню ўсіх умоў для забеспячэння бяспечнай працы.

Цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі 25 сакавіка пачнецца ў 12 гадзін

Цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі 25 сакавіка пачнецца ў 12 гадзін. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.

На цырымонію запрошаны больш за 1100 чалавек.

Цырымонію інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі пакажуць у прамым эфіры

Цырымонію інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пакажуць у прамым эфіры. Аб гэтым расказалі ў тэлепраграме «Галоўны эфір» на каналее «Беларусь 1».

ВНУ Беларусі пачалі публікаваць планы прыёму на 2025 год

Установы вышэйшай адукацыі Беларусі публікуюць планы прыёму на 2025 год.

Урад вызначыў, якую матэрыяльную дапамогу атрымаюць ветэраны да Дня Перамогі

Урад зацвердзіў памеры матэрыяльнай дапамогі, якая будзе выплачана ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Беларусі.