У Магілёўскай вобласці падаражэе праезд у грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У Магілёве праезд у грамадскім гарадскім транспарце падаражэе з Br0,8 да Br0,9. Кошт праезду на экспрэсных маршрутах складзе Br1.