RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 4, 2025

Дата

Добраўпарадкаванне ўстаноў адукацыі, павышэнне зарплат педагогаў і прафарыентацыя школьнікаў: ключавыя напрамкі работы галіны на 2025 год

Сумеснае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі і камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама ў пашыраным складзе прайшло сёння ў абласным цэнтры.

Грант Прэзідэнта Беларусі на 2025 год атрымае магілёўскі ўрач Сяргей Тачыла

Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2025 год назначаны 46 спецыялістам сфер навукі, адукацыі, медыцыны, культуры і маладзёжнай палітыкі. Распараджэнне Кіраўніка дзяржавы накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці. Дарэчы, традыцыя гэтая існуе больш за 12 гадоў. Сярод тых, хто атрымае грант на развіццё, ёсць і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.

Прамысловасць, АПК, транспарт і будаўніцтва. Аляксандр Лукашэнка сфарміраваў астатні блок урада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка прадоўжыў фарміраванне новага складу ўрада.

У Магілёўскай вобласці на лінейцы гатоўнасці - амаль 93 працэнты сельгастэхнікі

Ад стану тэхнікі залежыць увесь далейшы цыкл палявых работ, таму тэма падрыхтоўкі сельгасмашын да сезона - задача нумар адзін для аграрыяў. У час нядаўняга семінара ў Смалявіцкім раёне Прэзідэнт акцэнтаваў увагу - тэхніка павінна быць на лінейцы гатоўнасці. У ААТ «Палыкавічы» Магілёўскага раёна рамонт машын пачалі яшчэ зімой: тэхніка адпрацавала добра, падышла да канца сезона з мінімальнымі паломкамі, аднак нават у гэтым выпадку ёй асаблівая ўвага.

Фінальны этап «Залатой шайбы» стартуе на лёдзе сталічнай «Чыжоўка-Арэны»

Фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі стартуе на лёдзе сталічнай «Чыжоўка-Арэны».

Любоў да справы - заклад поспеху! Аб выбары прафесіі расказалі ў Шклоўскім раёне

«Час выбраў нас» - пад такім дэвізам прайшла прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі старэйшых класаў Шклоўскага раёна. Аб важнасці выбару запатрабаванай прафесіі абітурыентам расказаў кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў.

Больш за 1,2 тыс. школьнікаў перамаглі ў заключным этапе ўніверсітэцкіх алімпіяд

Больш за 1,2 тыс. школьнікаў перамаглі ў заключным этапе ўніверсітэцкіх алімпіяд. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.