У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адкрываецца рэспубліканскі злёт маладых работнікаў вёскі «АграБудучыня», які прадоўжыцца два дні — 20 і 21 сакавіка.
Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Уже на этой неделе Могилев вновь станет театральной столицей Беларуси. К молодежному театральному форуму «Март-контакт» активно готовятся не только актеры и режиссеры. Программа «Встретимся у Звездочета» пробралась за театральные кулисы и узнала много интересного.
У аўторак, 18 сакавіка, у гісторыка-дэманстрацыйнай зале УУС Магілёўскага аблвыканкама адбыўся ўрачысты афіцэрскі рытуал. У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік упраўлення ўнутраных спраў Ігар Шчарбачэня, а таксама старшыня Магілёўскай абласной рады ветэранаў АУС і СТСТ Яўген Кавалёнак.
Бізнес Краснаярскага края ў асобе прэзідэнта Саюза «Цэнтральна-Сібірская ГПП» Рафаэля Шагеева наведаў Магілёўскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» не здолелі атрымаць датэрміновую перамогу ў «Сярэбраным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі Маладзёжнай хакейнай лігі.
У планах у аграрыяў у бягучым годзе сабраць 1 млн 300 тыс. тон збожжавых і зернебабовых. І для гэтага ёсць усё, адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Гаспадаркі ў поўным аб'ёме забяспечаны якасным насеннем. Адрамантавана тэхніка. Зараз галоўнае - зладжана ў агратэхнічныя тэрміны на высокім узроўні правесці пасяўную кампанію. А таксама вельмі важна выконваць працоўную дысцыпліну на кожным працоўным месцы. Асаблівая ўвага - стварэнню ўсіх умоў для забеспячэння бяспечнай працы.
Рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Віталь Веліканаў расказаў журналістам пра плюсы мэтавай падрыхтоўкі падчас абласнога форуму «Адукацыя і кар'ера» для навучэнцаў профільных класаў аграрнай накіраванасці, іх бацькоў, арганізацый-заказчыкаў кадраў, які прайшоў у Магілёве.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка падпісаў указ нумар 108 «Аб страхаванні». Дакументам прыводзяцца ў адпаведнасць з законам «Аб страхавой дзейнасці», які ўступіў у сілу 1 студзеня 2025 года, асобныя заканадаўчыя акты, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы па выпрацоўцы да 1 красавіка формулы справядлівага цэнаўтварэння. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына.
Амаль 4 гектары зямлі каля аграгарадка Пудоўня перажываюць аграрную трансфармацыю. За два гады на месцы старой фермы вырас сучасны комплекс па вырошчванні племянных герэфордаў - каштоўнай мясной пароды, вядомай сваім мармуровым мясам. Гэты новы для раёна напрамак рэалізуе Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства.
Казахстан зацікаўлены ў набыцці корманарыхтоўчай тэхнікі «Бабруйскаграмаша». Пра гэта стала вядома на палях выставы «Agritek-2025», якая прайшла ў Астане, паведамілі ў беларускім холдынгу.
Першае месца сярод амбулаторна-паліклінічных устаноў Магілёўшчыны па выніках 2024 года прысуджана абласному лячэбна-дыягнастычнаму цэнтру. Сярод фактараў, якія дапамаглі дасягнуць такога выніку, ва ўстанове называюць работу аддзела рэпрадуктыўнага здароўя і планавання сям'і, а таксама аддзела перынатальнай дыягностыкі і медыцынскай генетыкі.
Прадстаўнікі прафсаюзаў разгледзяць усе звароты, звязаныя з нестандартнымі сітуацыямі на спажывецкім рынку: кошты, якасць і наяўнасць тавараў на спажывецкім рынку.
Паведаміць аб узніклых нестандартных сітуацыях можна як асабіста, так і па тэлефоне.
Абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў харавых калектываў пройдзе сёння ў Магілёве. Гэта ўнікальная магчымасць для прафесіяналаў у галіне харавога мастацтва абмяняцца вопытам, паглыбіць свае веды і набыць новыя навыкі.
У Магілёўскай вобласці плошча яравой сяўбы складае 300 тысяч гектараў. Вільгаці ў глебе не хапае, таму аграрыі нацэлены правесці пасяўную ў сціслыя тэрміны, і ў тэхнікі тут ключавая роля. Сёлета па Указе Прэзідэнта № 177 «Аб мерах па развіццю паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці» ў сельгаспрадпрыемствы паступіць каля 40 адзінак тэхнікі на суму 9 мільёнаў рублёў, а з пачатку дзеяння ўказа з 2018 года з дзяржбюджэту на гэтыя мэты было выдзелена звыш 100 мільёнаў рублёў, набыта 1388 адзінак машын і агрэгатаў.