RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў

26 Студзень

Дзмітрый Пафераў, які прагаласаваў у дзень паўналецця: не сумняваўся ў сваім выбары, але сам момант усё роўна хвалюючы

У свой дзень нараджэння прыйшоў на выбарчы ўчастак №56, размешчаны ў Гімназіі №3 горада Магілёва, студэнт МДУ ім. А.А. Куляшова Дзмітрый Пафераў. Сёння маладому чалавеку споўнілася 18 гадоў, і ён вырашыў не ўпускаць магчымасць скарыстацца сваім правам голасу.

Выбары Прэзідэнта Беларусі адбыліся. Яўка выбаршчыкаў на 12.00 склала 56,64%

Яўка выбаршчыкаў на 12.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 56,64%. Такія даныя ў Інфармацыйным цэнтры агучыў намеснік старшыні ЦВК Аляксей Башан.

Анатоль Ісачанка прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта Беларусі: мы жывем у стабільнай, мірнай, спакойнай краіне і, вядома ж, хочацца, каб нашы дзеці, унукі жылі ў такой жа

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прагаласаваў сёння на выбарчым участку №56 Ленінскага раёна Магілёва, размешчаным у гімназіі №3. Зрабіўшы выбар, ён расказаў журналістам, за што аддаў свой голас:

У Магілёўскай вобласці яўка выбаршчыкаў на 10.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 48,79%

Яўка выбаршчыкаў на 10.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 47,56 %. Такія даныя ў Інфармацыйным цэнтры агучыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

Вольга Петрашова: салідарнасць і кансалідацыю грамадства ў гэтую выбарчую кампанію бачна няўзброеным поглядам

Салідарнасць і кансалідацыю грамадства ў гэтую выбарчую кампанію бачна няўзброеным вокам. Такой думкай падзялілася з журналістамі Магілёўшчыны прадстаўнік Місіі назіральнікаў ад СНД Вольга Петрашова. Яна расказала, што не першы раз бярэ ўдзел у выбарах як назіральнік.

У Беларусі адкрыліся ўчасткі для галасавання на выбарах Прэзідэнта

У Беларусі адкрыліся ўчасткі для галасавання на выбарах Прэзідэнта.

Сёння праходзяць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Сёння праходзяць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Датэрміновае галасаванне праходзіла з 21 па 25 студзеня. Выбаршчыкі прадэманстравалі даволі высокую яўку. Датэрмінова на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прагаласавалі 41,81 працэнта грамадзян, уключаных у спісы выбаршчыкаў.

25 Студзень

Анатоль Ісачанка сустрэўся з міжнароднымі назіральнікамі ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сустрэчу з міжнароднымі наглядальнікамі ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць назіранне ў Магілёўскай вобласці, на чале з куратарам дэлегацыі Дарадцам Выканкама СНД Аленай Шамаль.

23 Студзень

Генадзь Дзенгалёў: каб краіна развівалася, трэба праяўляць актыўнасць і ў паўсядзённых справах, і праз удзел у такіх важных палітычных падзеях, як выбары

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў сёння датэрмінова прагаласаваў на ўчастку для галасавання №2 у Магілёве, размешчаным у сярэдняй школе №21.

Алег Сцельмашок сустрэўся з калектывам абласной друкарні

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Сцельмашок сустрэўся з калектывам УПКП «Магілёўская абласная друкарня ім. Спірыдона Собаля».

Аляксандр Лукашэнка ўручыў першыя Дзяржаўныя знакі якасці ў гісторыі суверэннай Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў першыя Дзяржаўныя знакі якасці прадстаўнікам прадпрыемстваў, прадукцыя якіх удастоена гэтай высокай ацэнкі.

За два дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі яўка грамадзян склала 17,67%

За два дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло ўдзел 17,67 працэнта ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.

Канцэрты і выстава – цікавую праграму падрыхтаваў для магіляўчан цэнтр народнай творчасці

Цікавую культурную праграму для гараджан падрыхтаваў Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Пасля галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі на сваіх выбарчых участках магіляўчан запрашаюць пазнаёміцца з дасягненнямі народнай творчасці рэгіёна.

Ірына Курачкіна расказала, на што ідуць спартсменкі дзеля перамогі

У заслужанага майстра спорту па вольнай барацьбе Ірыны Курачкінай шмат узнагарод, у тым ліку і самага высокага ўзроўню. Яна сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў - 2020, уладальнік бронзавага медаля чэмпіянатаў свету 2017, 2019 і 2024 гадоў, трохразовая чэмпіёнка Еўропы. А цяпер і лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта «Беларускі спартыўны Алімп».

Ігар Карпенка: інфармацыя аб усіх кандыдатах у Прэзідэнты падрыхтавана ў тым ліку шрыфтам Брайля

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка расказаў, як будуць галасаваць грамадзяне з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

ЦВК паведаміла, калі будуць прамыя ўключэнні ў дзень выбараў

ЦВК расказала аб тым, калі будуць прамыя ўключэнні ў дзень выбараў.

Урачыстае адкрыццё Інфармацыйнага цэнтру Цэнтральнай выбарчай камісіі адбудзецца 24 студзеня.

За два дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі яўка грамадзян склала 17,67 працэнта.

Ваеннаслужачыя з Магілёва: галасуем падчас абеду і пасля службы, бо нельга заставацца ўбаку

Магілёўскія вайскоўцы прымаюць актыўны ўдзел у датэрміновым галасаванні. На выбарчыя ўчасткі прыходзяць у абедзенны час і прыязджаюць адразу пасля службы, бо заставацца ў баку ад такой важнай падзеі ў жыцці краіны для іх недапушчальна.

Ігар Карпенка: на выбарах Прэзідэнта Беларусі акрэдытавана больш за 480 міжнародных наглядальнікаў

На выбарах Прэзідэнта Беларусі акрэдытавана больш за 480 міжнародных наглядальнікаў, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

22 Студзень

На выбарчыя ўчасткі ў Магілёве прыходзяць дынастыі

У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі на выбарчыя ўчасткі ў Магілёве прыходзяць цэлымі сем'ямі. На ўчастку № 57 увагу сваёй формай і выпраўкай прыцягнулі два выбаршчыкі.