RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў

22 Люты 2022

«Мы прыйшлі на рэферэндум, каб нашы дзеці жылі ў той краіне, у якой мы жывём зараз». Меркаванне

Шматдзетныя бацькі Таццяна і Дзмітрый Кавалёвы на Пашкаўскі ўчастак для галасавання ў Магілёўскім раёне прыйшлі з трыма дзецьмі. Старэйшай Настассі – 16 гадоў, малодшаму Сашу – 2 месяцы. Таццяна працуе бухгалтарам, Дзмітрый – прадпрымальнік. Муж і жонка змянілі гарадскую прапіску на вясковую.

Сяргей Новікаў: спадзяюся, людзі падтрымаюць мой прыклад і прыйдуць на выбарчыя ўчасткі

Ледзь участак для галасавання, размешчаны ў Магілёўскай школе № 6, пачаў працу, на парозе з’явіўся Сяргей Новікаў – сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы, начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.

Анатоль Ісачанка даў старт датэрміновага галасавання ў Магілёўскай вобласці

Председатель областного исполнительного комитета Анатолий Исаченко дал старт досрочному голосованию в Могилевской области, первым отдав свой голос на участке №57, расположенном в средней школе №1 города Могилева.

Рух па паўднёва-заходнім абыходзе Магілёва плануецца адкрыць сёлета

Рух па паўднёва-заходнім абыходзе Магілёва плануецца адкрыць сёлета. Аўтадарога будзе ўзведзена па параметрах другой катэгорыі з дзвюма палосамі руху і пакрыццём з цэменту і асфальтабетону, – паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

«Буду галасаваць за захаванне ўсяго, чаго Беларусь ужо дасягнула, і прымнажэнне – эвалюцыйным шляхам». Меркаванне

Старшыня Беларускага аб’яднання саюза афіцэраў інжынерных войскаў Магілёўскай вобласці, ветэран інжынерных войскаў гвардыі палкоўнік у адстаўцы Сяргей Нос:

– Напярэдадні рэферэндуму мне хочацца, каб кожны добра падумаў, за што ён галасуе. За нейкія прывідныя «аблокі» або за спакой і стабільнасць.

21 Люты

Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Ваенны камісар Магілёўскай вобласці: мы будзем галасаваць за пазітыўныя змены, за мірнае жыццё беларусаў

Вайскоўцы Магілёўскага гарнізона, у прыватнасці афіцэрскі корпус, будуць у першых радах галасаваць за змены і дапаўненні ў Канстытуцыю. Такім меркаваннем падзяліўся ваенны камісар Магілёўскай вобласці палкоўнік Аляксандр Гарошкін.

Макеты ваенных падзей ствараюць школьнікі Магілёва (відэа)

Школьнікі Магілёва на ўроках працы ствараюць макеты падзей ваенных гадоў. Сваю цяперашнюю працу яны прысвяцілі Году гістарычнай памяці.

Анатоль Ісачанка: нам важна захаваць гістарычную памяць, надаўшы ёй канстытуцыйны статус

Нам вельмі важна захаваць гістарычную памяць, надаўшы ёй канстытуцыйны статус. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас сустрэчы з вайскоўцамі Магілёўскага гарнізона напярэдадні рэферэндуму і Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.

У фінале рэспубліканскага праекта «У рэжыме праўды» прынялі ўдзел прадстаўнікі Магілёўшчыны

Фінал рэспубліканскага асветніцкага праекта «У рэжыме праўды» сабраў у Мінску гасцей з усіх куткоў Рэспублікі Беларусь. Яго мэта – разбурэнне фэйкаў і негатыўных стэрэатыпаў, створаных вакол Беларусі.

18 Люты

«На рэферэндуме будучыня дзяржавы пішацца мірна і прыгожа». Меркаванне

Уладзімір Маціеўскі, дырэктар сярэдняй школы № 45 Магілёва:

З істотным прыбыткам спрацавалі ў мінулым годзе рэзідэнты СЭЗ «Магілёў»

Рэзідэнты беларускіх СЭЗ істотна нарасцілі чысты прыбытак ў 2021 годзе, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Паводле яго звестак, ён перавысіў 2 мільярды рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з 2020 годам больш чым у сем разоў.

Алег Дзячэнка: праект Канстытуцыі прайшоў сапраўды ўсенароднае абмеркаванне і адлюстроўвае інтарэсы беларускага народа

Такім меркаваннем падзяліўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» Алег Дзячэнка.

«Змены і дапаўненні ў Канстытуцыю характэрныя для нашага ментальнага статусу». Меркаванне

Ігар Каско, галоўдоктар Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні:

Чарговая трыццаць шостая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбылася ў Магілёве

Чарговая трыццаць шостая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбылася 17 лютага ў рэжыме відэаканферэнцыі.

17 Люты

Магілёўскую вобласць з доўгатэрміновай місіяй назірання наведалі прадстаўнікі назіральнікаў ад СНД

Магілёўскую вобласць з доўгатэрміновай місіяй назірання наведалі прадстаўнікі назіральнікаў ад СНД. Яны сустрэліся з намеснікам старшыні абласнога выканаўчага камітэта Валерыем Малашкам, наведалі абласную, тэрытарыяльную і шэраг участковых камісій, дзе азнаёміліся з працай па арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму.

У Магілёўскай вобласці на рэферэндум акрэдытавана ўжо больш за 5,8 тыс. назіральнікаў

У рэгіёне на рэферэндум акрэдытавана ўжо больш за 5,8 тыс. назіральнікаў. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Магілёўскай абласной камісіі па рэферэндуме Валерый Берастаў.

Сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама з актывам Краснапольскага раёна

Падчас рабочай паездкі 16 лютага старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся з кіраўнікамі працоўных калектываў, прадстаўнікамі мясцовага самакіравання, грамадскіх арганізацый і моладзі Краснапольскага раёна.

Тэатры лялек з Магілёва і Маладзечна абмяняюцца гастролямі

Музычную казку па супрацьпажарнай бяспецы «Кошкін дом» 17, 18 і 19 сакавіка прадставіць у Магілёве Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» з Маладзечна. У аснову спектакля, створанага да 130-годдзя Самуіла Маршака рэжысёрам Мікалаем Андрэевым, лёг яго знакаміты аднайменны твор. Па сюжэце арыстакратычная Кошка жыве ў вялікім і прыгожым новым доме.