RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў

17 Люты 2021

Дзінара Алімбекава заняла 9-е месца ў заліку індывідуальных гонак Кубка свету па біятлоне

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава заняла дзявятае месца ў заліку індывідуальных гонак Кубка свету па біятлоне.

16 Люты

У канцы сакавіка ў Магілёве адбудзецца Тэатральны тыдзень па старонках маладзёжнага форума «М.@rt.кантакт» (відэа)

У канцы сакавіка ў Магілёве адбудзецца тэатральны тыдзень па старонках «М.@rt.кантакт». У 2020 годзе 15-ы тэатральны форум адмянілі з-за эпідсітуацыі з каранавірусам. Сёлета ж вырашана правесці тыдзень спектакляў беларускіх тэатраў.

Музей у Бялынічах стаў творчай лабараторыяй для школьнікаў (відэа)

У Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі адкрылася выстава мастака Антона Бархаткова, ураджэнца Касцюковіцкага раёна. Работнікі музея прапанавалі школьнікам прыняць удзел у своеасаблівай творчай лабараторыі.

«Арсенал» магілёўскіх экспертаў папоўніўся адмысловымі смартфонамі фотафіксацыі месцаў здарэння

Экспертам-крыміналістам упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці паступілі на «ўзбраенне» смартфоны для фотафіксацыі абстаноўкі месцаў здарэнняў і перадачы следчай інфармацыі. Гэта тэхніка больш за год тэставалася ва ўсіх міжраённых аддзелах Дзяржкамітэта Магілёўскай вобласці і дала станоўчыя вынікі.

Сяргей Сувееў: «Будзем рухацца далей. Упэўнена і мэтанакіравана»

Сяргей Сувееў: «Будзем рухацца далей. Упэўнена і мэтанакіравана»

Меркаванне мсціслаўчан аб выступленні Прэзідэнта на VIУсебеларускім народным сходзе

У Беларусі адбылося адна з самых галоўных палітычных падзей года – VI Усебеларускі народны сход. У ім прыняло ўдзел 2400 дэлегатаў і 300 запрошаных. Мільёны людзей ва ўсім свеце сачылі за яго ходам у СМІ. Карэспандэнты mstlife.by папрасілі гараджан падзяліцца сваім меркаваннем аб выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Над зніжэннем сабекошту цэменту актыўна працуюць на Беларускім цэментным заводзе ў Касцюковічах

У мінулым годзе на ААТ «Беларускі цэментны завод» у Касцюковічах пачаліся прамысловыя выпрабаванні па падборы эфектыўных інтэнсіфікатараў памолу цэменту. Мэта – атрымліваць высокамарачны хуткацвярдзеючы матэрыял адпаведнай якасці пры мінімальных энергазатратах, паведамілі ў Беларускай цэментнай кампаніі.

Меркаванні клімаўчан аб VI Усебеларускім народным сходзе

Усебеларускі народны сход – гэта пастаноўка мэтаў і задач па ўсіх сферах дзейнасці нашай дзяржавы на наступную пяцігодку.

Старшыня дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін 18 лютага правядзе прыём грамадзян у Магілёўскім аблвыканкаме

У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 18 лютага з 9.30 да 10.30 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзьевіч Шумілін.

Старшыня Кіраўскага райвыканкама Міхаіл Гулы: будучыня дзяржавы залежыць ад кожнага з нас

Усебеларускае народнае веча стала вынікам працы дыялогавых пляцовак, якія праходзілі ва ўсіх рэгіёнах, і дазволіла аб’яднаць самыя лепшыя і важныя ініцыятывы, прапановы – яны ляглі ў аснову трывалага падмурка развіцця на новую пяцігодку.

15 Люты

Аляксандр Студнеў: у нашай краіны ёсць упэўнены курс і дакладныя перспектывы на будучыню

У нашай краіны ёсць упэўнены курс і дакладныя перспектывы на будучыню. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, які ўдзельнічаў у VI Усебеларускім народным сходзе.

Уладзімір Цумараў: воіны-інтэрнацыяналісты – надзейная апора дзяржаўнасці і патрыятызму

Воіны-інтэрнацыяналісты–надзейная апора дзяржаўнасці і патрыятызму. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на мітынгу, прысвечаным 32-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.

Кіраўнік Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка пра Усебеларускі народны сход

– 11–12 лютага ў Мінску адбыўся Усебеларускі народны сход. Выкажу сваё асабістае ўражанне пра форум. З улікам сітуацыі ўнутры і вакол Беларусі лічу, што гэта быў сход сапраўдных прадстаўнікоў пераважнай большасці беларусаў з розных куткоў краіны.

Дэлегат УНС, дырэктар ДУК «Чавуская бібліятэчная сетка» Алена Максімовіч: мы абавязаны ведаць сваю гісторыю, шанаваць і берагчы тое, што маем

– Пасля завяршэння шостага Усебеларускага народнага сходу мы, дэлегаты ад Чавускага раёна, як і ўсе дэлегаты з розных куткоў Беларусі, адправіліся дадому. Мяне перапаўнялі эмоцыі ад убачанага і пачутага на працягу двух дзён гэтага найважнейшага палітычнага мерапрыемства нашай краіны.

Прамую тэлефонную лінію 20 лютага правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію 20 лютага правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Абласное ўпраўленне МНС і «Радыё Магілёў» арганізуюць сумесны праект для сапраўдных мужчын

Калі Вы сапраўдны мужчына, які стаіць на варце бяспекі сваіх родных і блізкіх, якога не палохаюць перашкоды і цяжкасці, то Вам абавязкова трэба прыняць удзел у праекце «На-100ящий мужчина», які праводзіцца Магілёўскім абласным упраўленнем МНС сумесна з абласным радыё «Радыё Магілёў» напярэдадні самага мужчынскага свята – 23 лютага.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці сталі другімі ў агульнакамандным заліку на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы

У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спортивная панорама». У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены з усіх абласцей краіны і Мінска.

12 Люты

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Мяжысецкая СШ» Антон Лабаноўскі: зварот да гісторыі і культуры – гэта шлях да сэрцаў юных беларусаў

Зварот да гісторыі і культуры – гэта шлях да сэрцаў юных беларусаў. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Мяжысецкая СШ» Антон Лабаноўскі.

Прыняты рэзалюцыя і зварот удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу

Прыняты рэзалюцыя і зварот удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу.

Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер»: прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі прызавыя месцы ў спрынце

Максім Кароўкін з горада Круглае выйграў спрынт у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер-2021» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якія стартавалі ў РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы».