RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў

4 Снежань 2024

Аляксандр Лукашэнка ўнёс папраўкі ва ўказ аб рэагаванні службовых асоб на крытыку ў дзяржСМІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 снежня падпісаў указ нумар 452, якім актуалізуецца з улікам сучасных тэндэнцый развіцця інфармацыйнай сферы ўказ нумар 630 «Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

3 Снежань

У беларускіх школах абнавілі тыпавыя формы класных часопісаў

Тыпавыя формы класных часопісаў абнавілі ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі нумар 166 ад 21 лістапада 2024 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Згодна з пастановай, унесены карэкціроўкі ў формы класных часопісаў для І-ІV (V) класаў і для V (VI)-ХІ (ХІІ) класаў.

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла гранічныя тарыфы на платныя прыёмы ўрачоў-спецыялістаў

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла гранічныя максімальныя тарыфы на платныя медыцынскія паслугі па прыёмах (кансультацыях) урачоў-спецыялістаў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 156 16 лістапада 2024 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 снежня

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.

З клопатам аб кожным. 3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў

Сёння Міжнародны дзень інвалідаў. Гэта дата заклікана прыцягнуць увагу да стварэння безбар'ернага асяроддзя і роўнасці магчымасцей ва ўсіх сферах жыцця.

Гарачая лінія, якая датычыцца змяненняў пенсіённага забеспячэння асобных катэгорый грамадзян, пройдзе ў Магілёўскім аблвыканкаме 5 снежня

Тэматычная гарачая лінія па рэалізацыі норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.10.2024 № 402 «Аб сацыяльнай падтрымцы», якія датычацца змяненняў пенсіённага забеспячэння асобных катэгорый грамадзян, будзе праходзіць у Магілёўскім аблвыканкаме 5 снежня.

Хакеісты «Дынама-Шынніка» былі мацнейшымі за «Рускіх Віцязяў» у МХЛ

Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» працягваюць ісці без параз у заключнай хатняй серыі 2024 года ў Маладзёжнай хакейнай лізе.

Дзесяць удзельнікаў будуць змагацца за тытул лепшага студэнта Магілёўскай вобласці

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года» пройдзе 4 снежня ў Магілёве, паведамілі ў абласным камітэце БРСМ.

2 Снежань

Эксперт: на Магілёўшчыне ёсць добрыя ўрадлівыя землі для высокіх ураджаяў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня прыняў шэраг кадравых рашэнняў. Былога міністра па падатках і зборах Сяргея Налівайкі ён прызначыў памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Магілёўскай вобласці.

Праца з кадрамі і развіццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна. Сяргей Налівайка - аб задачах для Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня прызначыў Сяргея Налівайку, які да сёння займаў пасаду міністра па падатках і зборах, памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Магілёўскай вобласці. У зносінах з журналістамі прызначэнец падзяліўся, чаму надасць увагу на новай пасадзе ў першую чаргу.

Адзіны дзень кансультавання па пытаннях сацыяльнай падтрымкі людзей з інваліднасцю пройдзе 3 снежня

Адзіны дзень кансультавання па пытаннях дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі людзей з інваліднасцю пройдзе 3 снежня.

Людзі з інваліднасцю змогуць бясплатна наведаць музеі краіны да 15 снежня

Людзі з інваліднасцю змогуць бясплатна наведаць музеі краіны да 15 снежня.

У Беларусі 3 снежня адзначаецца Дзень інвалідаў. У сувязі з гэтым з 15 лістапада па 15 снежня людзі з інваліднасцю могуць бясплатна наведаць музеі краіны.

Сяргей Налівайка назначаны памочнікам Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Сяргея Налівайку памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Магілёўскай вобласці.

Аляксандр Гарошкін правёў прамую тэлефонную лінію

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў прамую тэлефонную лінію.

Сучасны высокатэхналагічны малочнатаварны комплекс «Сенькова» адкрылі ў Магілёўскім раёне

Новы малочнатаварны комплекс адкрылі ў Магілёўскім раёне непадалёку ад вёскі Сенькова. Ён 8-ы з 10-ці, што ўводзяць сёлета ў вобласці па інвестыцыйным праекце.

Юныя барцы Магілёўскай вобласці выйшлі ў фінал «Лігі адважных»

Юныя барцы Магілёўскай вобласці сталі першымі фіналістамі трэцяга сезона «Лігі адважных».

29 Лістапад

«Засцерагчы насельніцтва ва ўмовах непрадбачаных сітуацый». Планавыя вучэнні МНС прайшлі ў Бабруйску

Планавыя вучэнні МНС па рэсурсным забеспячэнні прайшлі ў Бабруйску.

Абласны студэнцкі патрыятычны форум «Моладзь, наперад» праходзіць у Горках

Абласны студэнцкі патрыятычны форум «Моладзь, наперад» праходзіць сёння ў Горках. Мерапрыемства аб'яднала больш за 100 актыўных і ініцыятыўных студэнтаў ВНУ рэгіёну, расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Чэмпіёнаў спорту выхоўваюць у Чавусах (відэа)

Чавускі раён можна назваць адным з самых спартыўных раёнаў не толькі Магілёўшчыны, але і Беларусі. Тут пачыналі сваю кар'еру алімпійцы Сяргей Новікаў, Дзінара Смольская, удзельнік алімпійскіх гульняў - Раман Ялетнаў, таксама выхаванец Чавускай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Як працуе сістэма пошуку спартыўна адораных дзяцей і выхавання чэмпіёнаў - даведалася здымачная група ТРК «Магілёў».

Сагрэем дзіцячыя сэрцы. Экскурсія па сямейнай стайні для ўдзельнікаў тэлемарафона

Вызначана дата дабрачыннага тэлемарафона «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». 20 снежня вядучыя ТРК «Магілёў» выйдуць у прамы эфір і на працягу 6 гадзін будуць расказваць пра лёсы дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Рабятам неабходна дапамога. І разам мы зможам сабраць сродкі на ажыццяўленне дзіцячай мары.