Рус Бел Eng 中文

Адукацыя

Сістэму адукацыі вобласці ўзначальвае галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Арганізацыю працы і кіраванне на месцах забяспечваюць структурныя падраздзяленні Магілёўскага і Бабруйскага гарвыканкамаў, адміністрацыі раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска, райвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

У Магілёўскай вобласці забяспечаны арганізаваны пачатак 2019/2020 навучальнага года.

Урачыстае адкрыццё школы № 46 прайшло ў мікрараёне Казіміраўка ў Магілёве.

1 верасня за парты новай школы села 650 вучняў, з якіх 160 першакласнікаў. Для выгоды вучняў і настаўнікаў школа абсталявана па апошнім слове тэхнікі. Так сістэма «Разумная школа» ўключыла ў сябе сетку электронных журналаў і дзённікаў, электронны дакументаабарот і адукацыйныя рэсурсы, якімі можна карыстацца праз інтэрнэт у кожным класе. Усе працоўныя месцы настаўніка абсталяваны тэрміналам. Устаноўлены 63 мультыборды. Працуюць 4 лінгафонныя кабінеты і 2 кабінеты інфарматыкі. У наступным годзе плануюць адкрыць свой школьны басейн.

З мэтай забеспячэння бяспечнага і бесперабойнага падвозу навучэнцаў у сельскай мясцовасці ў 2019 годзе за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў на 33 адзінкі абноўлены аўтобусны парк (25 школьных аўтобусаў і 8 школьных аўтобусаў з магчымасцю перавозкі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).

Сетка ўстаноў адукацыі вобласці налічвае:

– 477 устаноў дашкольнай адукацыі і 1 ўстанова прыватнай формы ўласнасці;

– 344 установы агульнай сярэдняй адукацыі (у тым ліку адна прыватная ўстанова адукацыі, ліцэі, агульнаадукацыйныя школы-інтэрнаты, кадэцкае вучылішча, вучылішча алімпійскага рэзерву);

– 33 установы спецыяльнай адукацыі (уключаючы 10 спецыяльных і дапаможных школ, школ-інтэрнатаў, 23 цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі);

– 38 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (уключаючы абласны цэнтр творчасці);

– 16 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

– 20 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

– 7 устаноў вышэйшай адукацыі (у тым ліку 2 філіялы).

Акрамя таго, функцыянуюць 1 дзіцячы дом, 26 сацыяльна-педагагічных цэнтраў, 50 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, 16 выхаваўча-аздараўленчых устаноў (з іх 10 на базе ўстаноў адукацыі, 6 на балансе іншых арганізацый), Дзяржаўная ўстанова «Магілёўскі абласны цэнтр фізічнага выхавання і спорту дзяцей і моладзі», установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».

Установы адукацыі ўкамплектаваны кадрамі ў поўным аб’ёме, да працы прыступіла 450 маладых спецыялістаў, з іх 225 атрымалі сваё першае працоўнае месца ва ўстанове адукацыі ў сельскай мясцовасці. Усяго 24,598 тыс.педагагічных работнікаў працуе ў сістэме адукацыі вобласці.

Гэта каманда прафесіяналаў, якія валодаюць сучаснымі інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі і здольныя прывіць падрастаючаму пакаленню любоў да ведаў. З пастаўленай задачай нашы педагогі спраўляюцца даволі паспяхова.

У 2019 годзе атэстаты асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём атрымалі 484 выпускнікі XI класаў, пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай –379 выпускнікоў IX класаў.

Працэнт паступлення выпускнікоў у ВНУ ў апошнія гады стабільны і складае 57–60%. Больш за тое, каб дапамагчы «заўтрашнім» выпускнікам вызначыцца з выбарам прафесіі, ва ўстановах адукацыі рэалізуецца профільнае навучанне.

На 1 верасня 2019 года ў 38 установах агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці адкрыты профільныя класы (групы) прафесійнай накіраванасці для арыентацыі 246 навучэнцаў Х класаў на атрыманне сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей. Такія класы працягваюць функцыянаваць і для навучэнцаў XI класаў (50 устаноў, 250 навучэнцаў). Працягнула функцыянаваць 45 класаў педагагічнай накіраванасці з кантынгентам 403 навучэнцы.

Арганізаваны адукацыйны працэс па працоўным навучанні па праграме прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) (3,9 тыс. навучэнцаў 10, 11 класаў, з іх больш за 50% – на базе ўстаноў прафесійнай адукацыі).

Створаны ўмовы для падтрымкі адоранай моладзі. Як вынік –нашы дыпломы на рэспубліканскай і медалі на міжнародных алімпіядах. У 2019 годзе ўдзельнікі каманды Магілёўскай вобласці атрымалі 78 дыпломаў на рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах (2018 год – 74) і 27 пахвальных водгукаў. За апошнія 2 гады прадстаўнікамі вобласці заваявана 9 медалёў рознай вартасці на міжнародных алімпіядах па хіміі, геаграфіі, матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы.

Складана сабе ўявіць «педагагічную сістэму» вобласці без найважнейшых яе элементаў –прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

У 26 установах прафесійнай адукацыі, якія знаходзяцца ў ведамасным падпарадкаванні галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, ажыццяўляецца падрыхтоўка па 43 спецыяльнасцях прафесійна-тэхнічнай і 38 –сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адукацыйны працэс забяспечваюць 1743 штатныя педагагічныя работнікі.

Алгарытм прагназавання патрэб у працоўных рэсурсах грунтуецца на перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. У адпаведнасці з запытамі сучаснага дынамічна рынку працы ў 2019 годзе пачата падрыхтоўка па прафесіях «Агент па абслугоўванні аўтамабільных перавозак», «Жылоўшчык мяса і субпрадуктаў», «Рабочы зялёнага будаўніцтва», «Кветкавод», а на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі – па спецыяльнасцях «Тэхнічнае абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці», «Візуальны мерчэндайзінг».

Статьи: