Па дадзеных Гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь па стане на 01.01.2024 г. гандлёвае абслугоўванне жыхароў Магілёўскай вобласці ажыццяўляецца праз 13698 рознічных гандлёвых аб'ектаў з гандлёвай плошчай 747,0 тыс. кв. метраў, з якіх 6208 магазінаў, 3001 павільён, 807 кіёскаў і інш. Акрамя гэтага, на тэрыторыі вобласці функцыянуе 255 аўтамагазінаў, 1248 інтэрнэт-магазінаў, а таксама 93 гандлёвыя цэнтры, 57 рынкаў.
Прадастаўленне паслуг грамадскага харчавання ажыццяўляецца праз 1621 аб'ект грамадскага харчавання на 81,2 тыс. месца.
Фактычная забяспечанасць насельніцтва Магілёўскай вобласці гандлёвымі плошчамі па стане на 01.01.2024 склала 815,0 кв. метра на 1 тыс. чалавек пры нарматыве 610 кв. метраў на 1 тыс. чалавек, забяспечанасць насельніцтва месцамі ў агульнадаступных аб'ектах грамадскага харчавання на 1 тыс. чалавек складае 40,1 месца.
Бытавое абслугоўванне насельніцтва па стане на 01.01.2024 ажыццяўляе 4357 суб'ектаў гаспадарання (3185 індывідуальных прадпрымальнікаў і 1172 юрыдычныя асобы) праз 3364 аб'екты бытавога абслугоўвання.
За студзень 2024 года аб'ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі па вобласці склаў 526,5 млн. рублёў, аб'ём тавараабароту грамадскага харчавання - 25,5 млн. рублёў, аб'ём аптовага тавараабароту - 225,9 млн. рублёў.
У мэтах стымулявання пакупальніцкай актыўнасці арганізацыямі гандлю вобласці на пастаяннай аснове праводзяцца кірмашовыя і іншыя маркетынгавыя мерапрыемствы. За студзень-снежань 2023 года на тэрыторыі вобласці арганізавана 605 кірмашоў, праведзена 12204 распродажы.
Удзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці ў аб'ёмах рознічных продажаў за 2023 год склала 66,0 працэнта, у т.л. па харчовых таварах - 78,1%, па нехарчовых таварах - 48,2%.
Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за студзень 2024 года (да снежня 2023 года) у Магілёўскай вобласці склаўся на ўзроўні 100,9 працэнта ў цэлым па Рэспубліцы Беларусь - 100,8 працэнта. У тым ліку па харчовых таварах - 101,5% (101,3%), па нехарчовых таварах - 100,5% (100,4%).
Статьи:
21.07.2022 - 18:26
30.11.2021 - 10:00
13.10.2021 - 11:41
06.09.2021 - 13:38
Сезон сельгаскірмашоў выхаднога дня ў Магілёве стартуе 18 верасня
06.09.2021 - 13:12
Дзяржрэгуляванне цэн на шэраг сацыяльна значных тавараў у Беларусі падоўжанае да канца года
23.07.2021 - 13:34
ААТ «Славянка» да новага навучальнага года абнавіла амаль 60% мадэляў школьнай формы
25.02.2020 - 08:42
МАРГ рэкамендуе не даваць свой мабільны незнаёмцам, каб не патрапіць на хуткі крэдыт
27.12.2019 - 13:18
Да Новага года і Калядаў у Магілёўскай вобласці арганізуюць больш за 140 кірмашовых мерапрыемстваў
18.12.2019 - 10:20
21.11.2019 - 11:20
У Кіраўску рэканструявалі кафэ райст, дзе кормяць фірмовымі смажанкамі
13.09.2019 - 14:27
Каля 400 сельскагаспадарчых кірмашоў запланавана правесці восенню ў Магілёўскай вобласці
30.07.2019 - 11:49
Больш за 70 школьных кірмашоў будзе працаваць у Магілёўскай вобласці
29.07.2019 - 09:34