Магілёўская вобласць ажыццяўляе актыўную знешнегандлёвую дзейнасць. Штогод больш за палову ўсёй вырабленай у рэгіёне прадукцыі пастаўляецца на экспарт, а ў сферу знешнеэканамічнай дзейнасці ўключаецца ўсё больш суб’ектаў гаспадарання. Магілёўская вобласць падтрымлівае гандлёвыя адносіны са 108 дзяржавамі свету. Прадукцыя арганізацый вобласці экспартавалася ў 96 краін. Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі вобласці з’яўляюцца Расія, Украіна, Германія, Польшча, Кітай, Літва.
Таварная структура экспартных паставак Магілёўскай вобласці на працягу многіх гадоў прадстаўлена наступнымі арганізацыямі і іх таварамі: у хімічнай галіне: ААТ «Белшына» – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Еўропы па выпуску шын, ААТ «Магілёўхімвалакно» – вядучы вытворца поліэфірнай прадукцыі; у машынабудаванні і прыборабудаванні: ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» – трактары і запасныя часткі да іх, ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» – сельскагаспадарчая тэхніка, ААТ «Завод “Электрарухавік”» – электрарухавікі, ААТ «Магілёўскі металургічны завод» – трубы сталёвыя і г.д.; у лёгкай прамысловасці: ААТ «Магатэкс» – больш за 60 назваў тканін, ААТ «Стужка» – стужкаткацкая, цюлегардзінная і плеценая прадукцыя, ЗАТ «Легпрамразвіццё» – пашыў спецадзення, выраб вырабаў з пластмас і г.д.; у харчовай прамысловасці: ААТ «Бабушкина крынка», ААТ «Малочныя горкі» – малочная прадукцыя, сыры, тварог, ёгурты, ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ААТ «Бабруйскі мясакамбінат» – ялавічына, каўбасныя і мясныя вырабы, тлушч харчовы, ААТ «Мажэліт» – жэлацін і клей касцяны, ААТ «Чырвоны харчавік» – кандытарскія вырабы, ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» – хлебабулачныя вырабы і г.д. У Кітай пастаўляюцца мяса птушкі, лён, малочная прадукцыя, ялавічына замарожаная, лесаматэрыялы.
Структура экспарту паслуг рэгіёна прадстаўлена наступным чынам: транспартныя, будаўнічыя, турыстычныя, камп’ютарныя, іншыя дзелавыя, медыцынскія і адукацыйныя паслугі.
Статьи:
09.01.2024 - 17:01
27.12.2023 - 16:37
02.11.2023 - 09:40
26.10.2023 - 14:09
06.10.2023 - 16:48
21.09.2023 - 16:43
Бізнес-дэлегацыя Прыдняпроўскага краю наведала Курскую вобласць
14.08.2023 - 10:33
01.08.2023 - 20:13
Пензенская вобласць зацікаўлена ў выбудоўванні кааперацыйных сувязей з магілёўскімі прадпрыемствамі
26.06.2023 - 13:59
02.06.2023 - 16:59
Магілёўскія прадстаўнікі бяруць удзел у міжнароднай выставе пражы і валакна ў Турцыі
29.05.2023 - 11:00
«Бабруйскаграмаш» плануе развіваць супрацоўніцтва з Пакістанам
19.05.2023 - 10:23
21.03.2023 - 16:23
Экспартны і інвестыцыйны патэнцыял Магілёўшчыны прэзентаваны ў Астраханскай вобласці
17.02.2023 - 22:13
09.02.2023 - 11:49
01.11.2022 - 09:50