У Магілёве праходзіць акцыя па зборы кніг для абласной дзіцячай бальніцы. Ініцыятыва прымеркавана да Міжнароднага дня кнігадарэння, які адзначаюць 14 лютага, паведамілі карэспандэнту сайта арганізатары мерапрыемства.
Як журналісты рэгіянальных СМІ могуць дапамагчы ў прасоўванні Мэтаў устойлівага развіцця? Адказаць на гэтае пытанне паспрабавалі ўдзельнікі семінара, які прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
Галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Наталля Маісеева стала пераможцай конкурсу «Чалавек года ў сферы культуры» ў намінацыі «Клубная дзейнасць». Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы культуры.
Адкрытыя спаборніцтвы па мабільнай робататэхніцы ўпершыню прайшлі ў Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў аддзеле тэхнічнай творчасці ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска».
Кінапаказы «Афганскі залом: праз 30 гадоў» адбудуцца ў лютым у кінатэатрах абласнога цэнтра. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
У Магілёве 15 лютага адбудзецца пасяджэнне Сумеснага Прэзідыума цэнтральных саветаў ДТСААФ Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пачнецца ў 11.00 у канферэнц-зале гасцініцы «Турыст».
На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе накіравана больш за Br24 млн. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама яго начальнік Аляксандр Жылін, перадае карэспандэнт сайта.
Калегія галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама адбылася 12 лютага ў канферэнц-зале аблвыканкама. Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі працы за 2018 год, вызначаны задачы на бягучы, а таксама прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў сферы аховы здароўя.