RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёве завяршаецца падрыхтоўчы этап будаўніцтва аб’язной дарогі

У Магілёве завяршаецца падрыхтоўчы этап будаўніцтва аб’язной дарогі, якая дублюе трасу «Вуліца Якубоўскага – Загарадная шаша». Пра гэта паведаміў намеснік начальніка вытворчага аддзела ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3» Сяргей Адзінец.

У Беларусі пачынаецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты

У Беларусі з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна будзе ісці збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты.

Збіраць подпісы будуць 15 ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у ЦВК прэтэндэнтамі на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Каб вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты, трэба заручыцца падтрымкай не менш як 100 тыс. паўналетніх грамадзян Беларусі, якія маюць выбарчае права.

Сярэднявечны меч знойдзены на беразе Бярэзіны ў Бабруйску

Сярэднявечны меч знайшлі на беразе Бярэзіны ў Бабруйску, як паведаміла старшы навуковы супрацоўнік гарадскога краязнаўчага музея Іна Аўсейчык.

Кожнага кантралёра Магілёўскай вобласці забяспечаць відэарэгістратарам

Кантралёраў грамадскага транспарту ў Магілёўскай вобласці сёлета поўнасцю аснасцяць відэарэгістратарамі. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўаблаўтатранс».

Клопат і ўвага да медыкаў дапамагаюць у барацьбе з вірусам – урач-інфекцыяніст

Клопат і ўвага да медыкаў дапамагаюць у барацьбе з віруснай інфекцыяй. Такое меркаванне выказала ўрач-інфекцыяніст Магілёўскай паліклінікі № 4 Вольга Сівапляс.

ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі

Цэнтрвыбаркам сення завяршыў рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.

Шматдзетным маці з Магілёўскага раёна ўручылі ордэны Маці

У раённым выканаўчым камітэце адбылося ўзнагароджанне шматдзетных маці ордэнамі маці. Старшыня райвыканкама Алег Чыкіда адзначыў, што ў нашай краіне, Магілёўскай вобласці і раёне вялікая ўвага надаецца маці і дзіцяці, многае робіцца для дабрабыту сям’і, а пытанне падтрымкі шматдзетных маці знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы.

Мінадукацыі рэкамендуе ўручаць атэстаты 10-11 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы

Міністэрства адукацыі рэкамендуе арганізаваць уручэнне атэстатаў у школах 10-11 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы. Такая інфармацыя змешчана ў пісьме ведамства, падпісаным намеснікам міністра Аляксандрам Кадлубаем. Дакумент размешчаны сёння на сайце міністэрства.