Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правёў праверку Палыкавіцкага сельвыканкама па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў і выканання патрабаванняў зямельнага заканадаўства. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні КДК Аляксей Іглікаў.
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху па прафілактыцы ДТЗ з удзелам матацыклістаў, веласіпедыстаў і скутарыстаў пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскай вобласці. Дэвіз мерапрыемства – «Колаў менш – небяспекі больш», паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 красавіка першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 02 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Выстава «Перамога нам у агні дасталася», прысвечаная 75-годдзю вызвалення Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрылася 24 красавіка ў горадзе на Дняпры. Экспазіцыя з’яўляецца сумесным праектам абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пошукавага клуба «ВІККРУ».
«Белпошта» да II Еўрапейскіх гульняў выпусціла мастацкія маркіраваныя канверт і картку. Дызайн для навінак паштовай прадукцыі распрацавала Марына Віткоўская, паведамілі на прадпрыемстве.
У Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу» высадзілі больш за 3,5 млн. саджанцаў лесаўтваральных парод, аблесена каля 130 га плошчаў. У праекце прыняло ўдзел 8,5 тыс. чалавек, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося 5 пажараў, 3 разы ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці, ліквідавана 2 лясныя пажары ў Бабруйскім раёне. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.